wd wp Пошук:

Артштэйн

Адломкі артштэйнавай пароды
Гарызонт падзолістай глебы з артштэйнам у Люнебургскай пустцы

Артштэйн, рудзяк[1] (руск.: ортштейн, англ.: ortstein, iron stone concretions; ням.: Ortstein m) — круглявыя жалеза-марганцывыя глебавыя канкрэцыі з дыяметрам 1 — 10 мм і больш. Знаходзяцца асобна, або складаюць шчыльны артштэйнавы гарызонт. Утвараюцца ва ўмовах пераменнага вода-паветранага і акісляльна-аднаўленчага рэжымаў.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай ортштэйн з-за асаблівасцяў тагачаснага правапісу

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Асадкавыя горныя пароды