wd wp Пошук:

Артур Міхальскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхальскі. Артур Антоні Міхальскі (польск.: Artur Antoni Michalski; нар. 5 мая 1962, Варшава) — польскі дыпламат, пасол Польшчы ў Беларусі з 2018, пасол Польшчы у Рэспубліцы Малдова з 2012 па 2017.

Біяграфія

Выпускнік Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве.[1]

У 1991—1996 гг. працаваў у Пасольстве ў Расійскай Федэрацыі. У 1996—1997 гг. кіраваў аддзелам даследаванняў Расіі Цэнтра усходніх даследаванняў. У 1997—2000 працаваў у Дэпартаменце Усходняй Еўропы Міністэрства замежных спраў. У 2000—2004 гг. быў Саветнікам Пасольства ў ЗША. З 2004 па 2006 гг. працаваў у Дэпартаменце Амерыкі. У 2006—2010 гг. працаваў у Пасольстве ў Канадзе, дзе, між іншым, выконваў абавязкі кіраўніка. Пасля вяртання быў намеснікам дырэктара, а пазней дырэктарам Усходняга дэпартамента. З 2012 па 2017 быў паслом у Рэспубліцы Малдова. Са жніўня 2017 г. дырэктар Усходняга дэпартамента. 15 мая 2018 г. Прэзідэнт Рэспублікі Польшча прызначыў Артура Міхальскага Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.[1][2][3]

Валодае англійскай і рускай мовамі.[3]

Творы

Заўвагі

  1. 1 2 Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
  2. Zapis przebiegu posiedzenia Komisji Spraw Zagranicznych /nr 33/ (12.07.2012)
  3. 1 2 Zapis przebiegu posiedzenia Komisji Spraw Zagranicznych /nr 108/ (09.05.2018)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паслы Польшчы ў Беларусі
Катэгорыя·Журналісты Польшчы