У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхальскі. Артур Антоні Міхальскі (польск.: Artur Antoni Michalski; нар. 5 мая 1962, Варшава) — польскі дыпламат, пасол Польшчы ў Беларусі з 2018, пасол Польшчы у Рэспубліцы Малдова з 2012 па 2017.
Выпускнік Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве.[1]
У 1991—1996 гг. працаваў у Пасольстве ў Расійскай Федэрацыі. У 1996—1997 гг. кіраваў аддзелам даследаванняў Расіі Цэнтра усходніх даследаванняў. У 1997—2000 працаваў у Дэпартаменце Усходняй Еўропы Міністэрства замежных спраў. У 2000—2004 гг. быў Саветнікам Пасольства ў ЗША. З 2004 па 2006 гг. працаваў у Дэпартаменце Амерыкі. У 2006—2010 гг. працаваў у Пасольстве ў Канадзе, дзе, між іншым, выконваў абавязкі кіраўніка. Пасля вяртання быў намеснікам дырэктара, а пазней дырэктарам Усходняга дэпартамента. З 2012 па 2017 быў паслом у Рэспубліцы Малдова. Са жніўня 2017 г. дырэктар Усходняга дэпартамента. 15 мая 2018 г. Прэзідэнт Рэспублікі Польшча прызначыў Артура Міхальскага Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.[1][2][3]
Валодае англійскай і рускай мовамі.[3]