wd wp Пошук:

Артур Мілер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілер.

Артур Эшэр Мілер (анг. Arthur Asher Miller, 17 кастрычніка, 1915 — 10 лютага, 2005) — вядомы амерыканскі драматург 20-га стагоддзя. Нарадзіўся ў Нью-Ёрку. Найбольш вядомыя яго п’есы «Смерць каміваяджэра» (Death of a Salesman) і «Салемскія ведзьмы» (The Crucible). Артур Мілер лічыцца найбольш уплывовым драматургам 20-га стагоддзя ў Амерыцы. Таксама вядомы тым, што яго жонкай была Мэрылін Манро.

Біяграфія

Артур Мілер нарадзіўся і гадаваўся у Нью-Ёрку ў сям’і яўрэйскіх імігрантаў, якія паходзілі з Польшчы. Сям’я жыла ў дарагой кватэры на Манхэтане каля Цэнтральнага парку, пакуль бацька не страціў грошы падчас Вялікай амерыканскай дэпрэсіі.

Мілер скончыў Мічыганскі ўніверсітэт у спецыяльнасці журналістыка. Пачаў пісаць п’есы яшчэ ва ўніверсітэце. У 1949 годзе за п’есу «Смерць каміваяджэра» атрымаў прэмію Пуліцэра і іншыя прэстыжныя ўзнагароды. У 1953 годзе выдаў п’есу «Салемскія ведзьмы», якая таксама набыла вялікую папулярнасць, у тым ліку на Брадвеі.

У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Мэрылін Манро (гэта быў яго другі шлюб). Развяліся яны ў 1961 годзе.

Таксама ў 1956 годзе Артур Мілер быў выкліканы на слуханні ў Кангрэс ЗША і абінавачваўся ў сувязях з камуністычнай партыяй. Ён падаў апеляцыю, і ў 1958 яна была задаволеная — з яго знялі падазрэнні.

Памёр ва ўзросце 89 гадоў ў мястэчку Роксбуры, штат Канектыкут, з прычыны спынення сэрца.

П’есы

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Arthur Miller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Миллер Артур // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Arthur Miller // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  6. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Канектыкуце
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Мічыганскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Канектыкуце
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Драматургі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ад сардэчнай недастатковасці
Катэгорыя·Памерлі 10 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку