wd wp Пошук:

Артура Відаль

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арту́ра Эра́сма Віда́ль Па́рда (ісп.: Arturo Erasmo Vidal Pardo; нар. 22 мая 1987, Сант’яга, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца бразільскага клуба «Фламенгу» і нацыянальнай зборнай Чылі. Універсальны ігрок, можа згуляць як у абароне, гэтак і ў паўабароне.

Клубная кар’ера

Відаль нарадзіўся ў Сан-Хаакіне, працоўнай камуне ў сталіцы Чылі Сант’яга-дэ-Чылі. Гуляў у футбольных школах клубаў «Дэпортэс Меліпілья», пазней апынуўся ў сістэме чылійскага гранда «Кола-Кола».

«Кола-Кола»

У 2006 годзе дэбютаваў у прафесійным футболе, згуляўшы ў матчы «Кола-Кола» і «Універсідад дэ Чылі» (2:1). Відаль за 10 хвілін да канца матча замяніў Гансала Ф’ера. У сваім першым сезоне Артура адразу стаў чэмпіёнам Чылі. Наступны чэмпіянат зноў апынуўся пераможным для «Кола-Кола», а роля Відаля ў клубе ўзрасла. Малады футбаліст згуляў у 30 матчах. Праявіў сябе чыліец і на больш высокім узроўні, забіўшы 3 мячы ў розыгрышы Паўднёваамерыканскага кубка 2006. Тады ж на іграка звярнулі ўвагу скаўты еўрапейскіх клубаў.

«Баер»

Сезон Апертуры 2007 года стаў апошнім для Відаля ў складзе «Кола-Кола», паколькі ігрок падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Баер». Спартыўны дырэктар «аспірынавых» Рудзі Фёлер асабіста лётаў у Чылі дзеля падпісання іграка[4]. Поўная сума пагаднення склала 11 млн долараў, немцы выплацілі 70 % яго кантракта за 7,7 млн. Гэтая дамова стала найбуйнейшай у гісторыі «Кола-Кола», апярэдзіўшы папярэдняга рэкардсмена — трансфер Маціяса Фернадэса ў «Вільярэал» (9 млн долараў).

19 жніўня 2007 года Відаль дэбютаваў у новым клубе ў матчы з «Гамбургам», які завяршыўся для «Баера» паражэннем. У палове гульняў сезона чыліец выходзіў у аснове, а для таго, каб адкрыць рахунак сваім галам яму спатрэбілася 3 матчы. Артура заняў у камандзе дастаткова трывалае становішча, правёўшы ў двух наступных сезонах 29 і 31 матч адпаведна.

«Ювентус»

22 ліпеня 2011 года стаў іграком турынскага «Ювентуса». З іграком быў заключаны пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала 10,5 мільёнаў еўра[5]. У складзе «Ювентуса» здолеў трывала замацавацца ў аснове. 28 лістапада 2013 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Капенгагена» адзначыўся хет-трыкам, а ў сезоне 2014/15 дапамог турынскаму клубу дайсці да фінала Лігі чэмпіёнаў.

«Баварыя»

28 ліпеня 2015 года было афіцынйа абвешчана аб пераходзе Відаля ў мюнхенскую «Баварыя». Сума трансферу склала 37 млн еўра.

«Барселона»

У жніўні 2018 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Відаля ў «Барселону», і неўзабаве паўабаронца быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка іспанскага клуба[6].

«Інтэрнацыянале»

У верасні 2020 года стаў іграком «Інтэрнацыянале»[7].

«Фламенгу»

У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Інтэрнацыянале» і неўзабаве быў прадстаўлены ў якасці футбаліста бразільскага «Фламенгу».

Міжнародная кар’ера

У 2007 годзе Відаль дэбютаваў і ў зборнай Чылі, згуляўшы ў матчы супраць зборнай Венесуэлы. Удзельнічаў у адборачнай кампаніі і фінальнай частцы чэмпіянату свету 2010 года.

Дасягненні

«Кола-Кола»:

«Ювентус»:

«Баварыя»:

«Барселона»:

«Інтэрнацыянале»:

«Фламенгу»:

Чылі:

Зноскі

  1. Arturo Vidal // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arturo Vidal // FBref.com
  3. 1 2 https://www.fcbarcelona.com/football/first-team/staff/players/2018-2019/arturo-vidal
  4. Vidal eyes Bayer and Chile glory Архівавана 9 красавіка 2012.. Афіцыйны сайт FIFA
  5. «Ювентус» подтвердил трансфер Видаля. soccer.ru
  6. «Барселона» представила Видаля. by.tribuna.com
  7. Артуро Видаль стал игроком “Интера”. football.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Футбалісты Чылі
Катэгорыя·Ігракі ФК Кола-Кола
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Фламенгу
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Баер 04
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Чылі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сант’яга
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан