wd wp Пошук:

Арсен Барысавіч Авакаў

Арсе́н Бары́савіч Ава́каў (укр.: Арсен Борисовіч Аваков; нар. 2 студзеня 1964 года, Баку, Азербайджанская ССР) — украінскі палітычны і грамадскі дзеяч, міністр унутраных спраў Украіны з 22 лютага 2014 года. Дэпутат Вярхоўнай Рады VII склікання. Заслужаны эканаміст Украіны.

Старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі (2005—2010), член Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (2007—2008)[1][2].

Біяграфія

Арсен Авакаў нарадзіўся 2 студзеня 1964 года ў пасёлку імя Кірава (Кіраўскі раён, у цяперашні час — Бінагадзінскі раён) каля Баку (Азербайджанская ССР) у сям’і вайскоўца. З 1966 года пастаянна пражывае ва Украіне.

У 1988 годзе скончыў інстытут паводле спецыяльнасці «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання», кваліфікацыя — інжынер-сістэматэхнік. У 1987—1990 гадах працаваў інжынерам ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце аховы вод у Харкаве.

У 1990 годзе заснаваў і ўзначаліў АТ «Інвестар», а ў 1992 годзе — камерцыйны банк «Базіс».

У 2002 годзе абраны членам выканаўчага камітэта Харкаўскага гарадскога савета. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2004 года быў намеснікам кіраўніка харкаўскага штабу Віктара Юшчанкі.

4 лютага 2005 года ўказам прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі прызначаны старшынём Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Зноскі

  1. Указ Президента України від 25 травня 2007 року № 473/2007 «Про внесення змін до Указу Президента України від 11 вересня 2006 року N 749»
  2. Указ Президента України від 21 січня 2008 року № 43/2008 «Про склад Ради національної безпеки і оборони України»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Члены УА «Бацькаўшчына»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Члены СНБА Украіны
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VII склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены партыі «Наша Украіна»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баку
Катэгорыя·Заслужаныя эканамісты Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Банкіры Украіны
Катэгорыя·Удзельнікі Аранжавай рэвалюцыі
Катэгорыя·Эканамісты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага політэхнічнага інстытута
Катэгорыя·Удзельнікі Еўрамайдана
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання
Катэгорыя·Асобы