wd wp Пошук:

Арлейка

Арле́йкавозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лужаснянка каля вёскі Стырыкі.

Плошча паверхні возера 0,41 км², даўжыня 1,01 км, найбольшая шырыня 0,75 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м.
Вадазбор плошчай 24 км² дробнаўзгорысты. Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 2—4 м і складзены з пяскоў. Берагавая лінія звілістая. Берагі возера пясчаныя. Падводная частка катлавіны спадзістая. Уздоўж берагоў дно пясчанае, на глыбіні выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай з возера Плаў і выцякае пратока ў возера Вымна.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, карась, лінь і іншыя віды рыб. На возеры адзначана рэдкая для Беларусі птушкагогаль звычайны[1].

Зноскі

  1. Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці