wd wp Пошук:

Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарнышэвіч. Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч (8 жніўня 1912, в. Кулакі, Салігорскі раён Мінскай вобласці — 18 студзеня 1967) — беларускі празаік .

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Па заканчэнні Старобінскай сямігодкі (1928) памагаў бацькам у гаспадарцы. Падрыхтаваў і адаслаў у Белдзяржвыдавецтва зборнік апавяданняў «Хаты ажываюць», які не быў прыняты да друку. У 1930 бацьку раскулачылі і адправілі на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала, а сям’ю вывезлі ў Качоўскі раён Комі-Пярмяцкай акругі. А. Чарнышэвіч працаваў у пасёлку Янчэр рабочым на лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнічаў[1]. У 1940 завочна Скончыў Кудымкарскае педагагічнае вучылішча. У 1950 вярнуўся на радзіму, быў прызначаны дырэктарам Насовіцкай, а потым Свірскай пачатковых школ Мядзельскага раёна. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1954. З 1954 жыў у Радашковічах, потым пераехаў у Мінск. Апошнія гады жыцця былі асабліва творча актыўныя.

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць

Першае апавяданне надрукаваў у 1927 (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Сталай літаратурнай працай пачаў займацца з 1940, калі апублікаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі» падборку апавяданняў «Лета». Аўтар зборнікаў апавяданняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), «Апавяданні» (1970), раманаў «Світанне» (1957), «Засценак Малінаўка» (1964, ч. 1; 1965, ч. 2), у 1982 абедзве часткі выйшлі пад назвай «Засценак Малінаўка».

Творчасці Аркадзя Чарнышэвіча ўласцівы дакладнае веданне вясковага побыту, сялянскай псіхалогіі, грунтоўная распрацаванасць вобразаў і малюнкаў беларускай прыроды, аналітызм, багатая мова.[2]

Пісаў для дзяцей. Выйшлі яго аповесці «У адной сям’і» (1951), «На сажалках» (1955), зборнікі апавяданняў «Зосін лужок» (1952), «Апавяданні старога Арцёма» (1958), «Складанец» (1969).

Бібліяграфія

Ушанаванне памяці

Яго імем названа вуліца ў Радашковічах; на доме, дзе Аркадзь Чарнышэвіч жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. А. Шыловіч (1997)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 18 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР