wd wp Пошук:

Аркадзь Адамавіч Брыш

Аркадзь Адамавіч Брыш (14 мая 1917Мінск19 сакавіка 2016, Масква) — беларускі і расійскі вучоны, адзін са стваральнікаў ядзернай зброі ў СССР, удзельнік партызанскай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Сацыя­лістычнай Працы, лаўрэат Ленін­скай і Дзяржаўных прэмій, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расій­скай Федэрацыі, доктар тэхнічных навук, прафесар.

Біяграфія

На­радзіўся ў сям’і беларускага настаўніка фізікі.

Пасля 7 класаў сярэдняй школы паступіў у фабрычна-завадское вучылішча. Працоўную дзейнасць пачаў у 14 гадоў вучнем электраманцёра Беларускай канторы Усесаюзнага электратэх­нічнага аб’яднання. У 1932—1935 гадах, працуючы электраманцёрам, вучыўся ў вячэрняй школе Заходняй чыгункі. Пасля сярэдняй школы ў 1935 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ. У студэнцкія гады акрамя навучальных заняткаў наведваў навуковы гурток, дзе выступаў з рэфератамі, выконваў першыя даследаванні. Акрамя таго ён актыўна займаўся ў спартыўных секцыях (спачатку ў веласіпеднай, затым у лыжнай).

У 1940 годзе пачаў навуковую працу ў Акадэміі навук БССР. Ма­ладога спецыяліста-фізіка накіроў­ваюць у Інстытут хіміі АН БССР з заданнем: рэнтгенаграфічнымі ме­та­­дамі даследаваць структуру і фа­­за­вы склад розных рэчываў.

У 1944 годзе рашэннем штаба партызанскага руху Беларусі быў адкамандзіраваны для працягу навуковай працы ў Ін­сты­тут машыназнаўства АН СССР у Маскву. У 1947 годзе ўвайшоў у лік першых супрацоўнікаў КБ-11, так званы «Арзамас-16». На пасадзе галоўнага канструктара ядзерных боепрыпасаў СССР працаваў з 1964 года да 1993 года, затым 12 гадоў — на пасадзе галоўнага канструктара ядзерных боепры­пасаў Расіі. З 1996 года ён з’яў­ляўся ганаровым кі­раў­ніком Расійскага федэральнага НДІ авія­цыйнай аўтаматыкі імя М. Л. Духава ў Маскве.

Узнагароды

Залаты медаль «Серп і Молат» (1983), чатыры ордэны Леніна (1955, 1962, 1966, 1983), ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1976), ордэн Пашаны (1999), два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1951, 1954), ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985), ордэн Чырвонай Зоркі (1948), медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені (1944), медаль «За перамогу над Гер­маніяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945), каля 20 іншых медалёў за значны ўнёсак у ратныя і працоўныя справы[1].

Зноскі

  1. Аркадзь Брыш, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, выпускнік фізмата БДУ 1940 года: «Мы стварылі бомбу дзеля міру»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (44):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Жукава
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Фізікі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі савецкага атамнага праекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пахаваныя на Федэральных ваенных мемарыяльных могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 19 сакавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Фізікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі