Ара́нская мо́ва — дыялект гасконскай (варыянт аксітанскай мовы, якая належыць да групы раманскіх моў; распаўсюджаны на поўдні Францыі), на якім гавораць у даліне Валь-д’Аран у Іспаніі. Мае афіцыйны статус у раёне Валь-д’Аран і з 1984 вывучаецца ў школах. Каля 90 % жыхароў даліны разумеюць яго і 65 % могуць гаварыць на ім. Большасць аранцаў могуць таксама свабодна гаварыць на каталонскай, іспанскай, французскай.