wd wp Пошук:

Апісальная статыстыка

(англ.: Descriptive statistics, руск.: Описательная статистика)

Апісáльная статыстыка — дысцыпліна колькаснага апісання асноўных асаблівасцей збору інфармацыі або ўжо сабранай інфармацыі. Апісальная статыстыка адрозніваецца ад метаду статыстычных высноў (або індуктыўнай статыстыкі) тым, што апісальная статыстыка імкнецца абагульніць выбарку, а не выкарыстоўваць яе, каб даведацца пра генеральную сукупнасць, якой гэтая выбарка, як лічыцца, належыць. Як правіла, гэта азначае, што апісальная статыстыка і яе метады, у адрозненні ад метаду статыстычных высноў, не распрацаваны на аснове тэорыі імавернасцей. Нават тады, калі асноўны аналіз дадзеных прадстаўлены метадам статыстычных высноў, апісальная статыстыка, як правіла, таксама мае месца. Напрыклад, у медыцынскіх навуковых працах (з удзелам чалавека ў якасці суб’екта), як правіла, ёсць табліца, якая дае агульны памер выбаркі, памеры асобных падгруп (для кожнага варыянта лячэння або фактара ўздзеяння), а таксама дэмаграфічныя або клінічныя характарыстыкі (такія як сярэдні ўзрост, доля суб’ектаў кожнага полу, доля з адпаведнымі спадарожнымі захворваннямі і г.д.).

Для агульнага апісання набору дадзеных выкарыстоўваюцца меры цэнтральнай тэндэнцыі, меры зменлівасці або варыяцыі. Меры цэнтральнай тэндэнцыі ўключаюць сярэдняе значэнне, медыяну і моду.

Для апісання зменлівасці асобных вымярэнняў выкарыстоўваюцца стандартнае адхіленне (або дысперсія), мінімальная і максімальнае значэнні зменных, каэфіцыенты эксцэсу і асіметрыі.

Апісальная статыстыка дае інфармацыю аб выбарцы ў некалькіх простых лічбах (зводках) або графіках. У залежнасці ад мэты, апісальная статыстыка можа або

  1. уяўляць сабой першапачатковую аснову апісання дадзеных, як часткі больш шырокага статыстычнага аналізу, або
  2. можа быць дастатковай самой па сабе для канкрэтнага даследчага пытання. Напрыклад, працэнт пападанняў у баскетболе з’яўляецца апісальнай статыстыкай, якая сумуе якасць гульца або каманды. Каб вылічыць працэнт пападанняў патрэбна раздзяліць колькасць пападанняў на агульную колькасць зробленых кідкоў. Напрыклад, гулец, які кідае на 33 % пападае кожны трэці кідок. Працэнт апісвае некалькі дыскрэтных падзей.

Разгледзім таксама сярэдні бал. Гэта адзіны лік, які апісвае агульную прадукцыйнасць студэнта па дыяпазоне курсавых заняткаў.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Статыстыка