wd wp Пошук:

Апольскі політэхнічны ўніверсітэт

Апольскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Opolska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Аполе.

Агульная характарыстыка

Утвораны ў 1996 годзе ў выніку рэарганізацыі Вышэйшай інжынернай школы, якая дзейнічала з 1966 года.

Навучае студэнтаў па 26 спецыяльнасцях на дзённай і завочнай формах. На працягу некалькіх апошніх гадоў універсітэт з’яўляецца міждысцыплінарнай вучэльняй з перавагай тэхнічных спецыяльнасцяў. У яе складзе функцыянуе 7 факультэтаў, а таксама бібліятэка і цэнтр моўнай падрыхтоўкі. У цяперашні час тут працуе 500 навукова-метадычных работнікаў (з іх 29 - на пасадзе прафесара звычайнага, 119 - на пасадзе прафесара надзвычайнага, 219 - на пасадзе дацэнта.

Па стане на 2017 год ва ўніверсітэце навучалася агулам 6203 студэнта, у тым ліку 4587 - стацыянарна і 1616 - завочна, налічвалася 130 дактарантаў і 147 слухачоў курсаў паслядыпломнай адукацыі.

У адпаведнасц з вэб-рэйтынгам універсітэтаў свету за студзень 2019 года, складзеным іспанскім Consejo Superior de Investigaciones científicas, універсітэт займае 12-е месца ў Польшчы сярод тэхнічных ВНУ, а ў свеце - 1811-е месца сярод усіх тыпаў ВНУ.

Факультэты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Аполе
Катэгорыя·1949 год у Польшчы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных