Апладненне — зліццё мужчынскай і жаночай палавых клетак (гамет), што служыць сродкам палавога размнажэння чалавека, жывёл і раслін. Утварае зіготу, што дае пачатак новаму арганізму. Пры гэтым аднаўляецца дыплоідны набор храмасом, уласцівы саматычным клеткам арганізму, і перадаюцца спадчынныя прыкметы бацькоў. У чалавека і жывёл адбываецца ў выніку асемянення. У голанасенных і кветкавых раслін — у выніку апылення. У кветкавых раслін ажыццяўляецца двайное апладненне.