Апатаза́ўр (Apatosaurus, «падманлівы яшчар»), шырэй вядомы як брантазаўр — вымерлы род яшчаратазавых дыназаўраў, якія жылі ў познаюрскім перыядзе (каля 157—146 мільёнаў гадоў назад) на тэрыторыі цяперашняй Паўночнай Амерыкі. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў заўрапод[1]
Назва апатазаўр паходзіць ад грэчаскіх слоў грэч.: ἀπάτη — обман і грэч.: σαυρος — яшчарка. Таксама вядомы як Брантаза́ўр (лац.: Brontosaurus, што азначае «грымотны яшчар», ад бронтэ ці уронці/грэч.: βροντη — гром і саўрас/грэч.: σαυρος — яшчарка).
Brontosaurus excelsus быў апісаны Гафаніілам Маршам у 1879 г. па добра захаваных рэштках; пасля высвятлілася[крыніца не пазначана 4383 дня], што ён павінен складаць адзін род з апісаным тым жа Маршам у 1877 годзе Apatosaurus ajax і па правілах ICZN радавая назва Apatosaurus павінна выкарыстоўвацца для абодвух відаў, бо мае прыярытэт. Тым не менш, назва «брантазаўр» шырока ўкаранілася ў навукова-папулярнай літаратуры. Некаторыя даследчыкі (напрыклад, Роберт Бэкер) не прызнаюць аднясенне гэтых відаў да аднаго роду.
Брантазаўр (апатазаўр) — адзін з найбуйнейшых дыназаўраў: яго даўжыня магла дасягаць 20—23 метраў[1], а маса, па розных даных, да 24—32 тон, аднак некаторыя вучоныя ўказваюць на тое, што іх маса не перавышала 18 тон[1]. Доўгія хвост і шыя, масіўныя ногі, на канцы шыі — адносна маленькая галава, мозг у якой важыў усяго 400 грамаў.
Апатазаўр
Дк | Кембрый | Ардовік | Сіл. | Дэвон | Карбон | Пер. | Трыяс | Юра | Мел | Палеаг. | Нг | Чц |
◄ | 542 | 488 | 443 | 416 | 359 | 299 | 251 | 200 | 146 | 66 | 23 | 2 |
◄ млн. гадоў назад |
---|