Яшчаратазавыя (Saurischia) — адзін з двух галоўных атрадаў дыназаўраў[1][2]. Адрозніваюцца тым, што лабковыя косці першапачаткова нахілены наперад (пазней у некаторых прадстаўнікоў — сегназаўры, драмеазаўры і іншыя — лабковыя косці адхіляюцца назад).
Да яшчаратазавых адносяцца:
Тэраподы з’явіліся ў познім трыясе і жылі да канца мелавага перыяду. Гэта былі самыя буйныя драпежнікі на Зямлі на працягу ўсёй мезазойскай эры (напрыклад эрэразаўры, тыраназаўры, тарвазаўры).
Заўраподаморфы ўяўлялі сабой буйных расліннаедных жывёл з доўгай шыяй, хвастом і вялікім бочкападобным целам.
Група заўраподаморфаў складалася з дзвюх падгруп:
Гэта кладаграма прыведзена паводле Weishampel et al., 2004[3]:
Saurischia |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кладаграма паводле Марцінеса ў суаўтарстве з інш. калегамі, 2011[4]:
Saurischia |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||