wd wp Пошук:

Апатазаўр

Апатаза́ўр (Apatosaurus, «падманлівы яшчар»), шырэй вядомы як брантазаўр — вымерлы род яшчаратазавых дыназаўраў, якія жылі ў познаюрскім перыядзе (каля 157—146 мільёнаў гадоў назад) на тэрыторыі цяперашняй Паўночнай Амерыкі. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў заўрапод[1]

Этымалогія

Назва апатазаўр паходзіць ад грэчаскіх слоў грэч.: ἀπάτη — обман і грэч.: σαυρος — яшчарка. Таксама вядомы як Брантаза́ўр (лац.: Brontosaurus, што азначае «грымотны яшчар», ад бронтэ ці уронці/грэч.: βροντη — гром і саўрас/грэч.: σαυρος — яшчарка).

Апісанне

Brontosaurus excelsus быў апісаны Гафаніілам Маршам у 1879 г. па добра захаваных рэштках; пасля высвятлілася[крыніца не пазначана 4383 дня], што ён павінен складаць адзін род з апісаным тым жа Маршам у 1877 годзе Apatosaurus ajax і па правілах ICZN радавая назва Apatosaurus павінна выкарыстоўвацца для абодвух відаў, бо мае прыярытэт. Тым не менш, назва «брантазаўр» шырока ўкаранілася ў навукова-папулярнай літаратуры. Некаторыя даследчыкі (напрыклад, Роберт Бэкер) не прызнаюць аднясенне гэтых відаў да аднаго роду.

Брантазаўр (апатазаўр) — адзін з найбуйнейшых дыназаўраў: яго даўжыня магла дасягаць 20—23 метраў[1], а маса, па розных даных, да 24—32 тон, аднак некаторыя вучоныя ўказваюць на тое, што іх маса не перавышала 18 тон[1]. Доўгія хвост і шыя, масіўныя ногі, на канцы шыі — адносна маленькая галава, мозг у якой важыў усяго 400 грамаў.

Галерэя

 Апатазаўр

Дк Кембрый Ардовік Сіл. Дэвон Карбон Пер. Трыяс Юра Мел Палеаг. Нг Чц
54248844341635929925120014666232
 ◄ млн. гадоў назад 
[▲](/Кембрыйскі_выбух "Кембрыйскі выбух")[▲](/Дэвонскае_выміранне "Дэвонскае выміранне")[▲](/Масавае_пермскае_выміранне "Масавае пермскае выміранне")[▲](/Трыясавае_выміранне "Трыясавае выміранне")[▲](/Мел-палеагенавае_выміранне "Мел-палеагенавае выміранне") Зноскі ------
  1. 1 2 3 Массы динозавров оказались переоцененными(нявызн.). Lenta.ru (22 чэрвеня 2009 года). Праверана 12 жніўня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1877 годзе
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён
Катэгорыя·Дыназаўры Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Дыназаўры юрскага перыяду
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта