wd wp Пошук:

Апалон-17

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Апалон.

«Апалон-17» (англ.: Apollo 17) — пілатуемы касмічны карабель, на якім была ажыццёўлена шостая і апошняя ў рамках «праграмы Апалон» высадка людзей на Месяц. Гэта быў першы начны запуск ракеты «Сатурн-5»; карабель быў запушчаны 7 снежня 1972 года і вярнуўся на Зямлю 19 снежня. На сённяшні дзень гэтая місія застаецца апошнім пілатаваным палётам да Месяца і апошняй высадкай людзей на яго паверхню.

Экіпаж

Сернан — вопытны астранаўт, які прайшоў праграму «Джэміні» і ўжо лятаў да Месяца на «Апалон-10», дзе ён быў пілотам месяцавага модуля і ўдзельнічаў у манеўрах і стыкоўцы на месяцавай арбіце. Эванс — пачатковец. У якасці пілота месяцавага модуля спачатку быў абраны Джо Энгл, але калі стала відавочна, што «Апалон-17» будзе апошнім, у рамках праграмы «Апалон» палётам на Месяц, навуковая супольнасць вымусіла НАСА ўключыць у склад каманды астранаўта-навукоўца. Выбар трапіў на Шміта, вопытнага прафесійнага геолага, які быў выведзены са складу экіпажа «Апалон-18» і замяніў Энгла на борце «Апалона-17».

Запасны экіпаж

Дзейнасць місіі

Пласціна, пакінутая на Месяцы экіпажам карабля

Адным з двух людзей, якія ў апошні раз ступілі на Месяц, быў першы астранаўт-навуковец, геолаг Харысан («Джэк») Шміт. У той час, як Эванс здзяйсняў віткі вакол Месяца, Шміт і Сернан за час трох вылазак, якія доўжыліся 7,2, 7,6 і 7,3 гадзіны, сабралі рэкордныя 110 кг пароды. Экіпаж прайшоў на месяцавым аўтамабілі 34 км па Даліне Таўр-Літраў, адкрыў у кратары Шорці так званы «аранжавы бруд», які ўяўляе сабой аранжавыя шарыкі са шклопадобнага матэрыялу, і пакінуў на месяцавай паверхні комплекс самага складанага абсталявання.

Пласціна, пакінутая на лесвіцы ніжняй прыступкі «Чэленджэра», абвяшчае: «Тут Чалавек завяршыў сваё першае даследаванне Месяца, снежань 1972 г. новай эры. Няхай дух міру, з якім мы прыбылі, адаб’ецца ў жыццях ўсяго чалавецтва». На пласціне намаляваныя два зямныя паўшар’і і відаць бок Месяца, а таксама подпісы Сернана, Эванса, Шміта і прэзідэнта Ніксана.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Падзеі 7 снежня
Катэгорыя·Праграма «Апалон»
Катэгорыя·Снежань 1972 года
Катэгорыя·Даследаванне Месяца
Катэгорыя·Штучныя спадарожнікі Месяца
Катэгорыя·Пілатуемыя касмічныя апараты
Катэгорыя·Касманаўтыка ЗША
Катэгорыя·1972 год у касманаўтыцы