wd wp Пошук:

Юджын Сернан

Сернан напачатку трэцяга выхаду на Месяц

Юджын Эндру Сернан (англ.: Eugen Cernan; 14 сакавіка 1934 года — 16 студзеня 2017 года) — астранаўт ЗША. Апошні, на дадзены момант, чалавек, які стаяў на паверхні Месяца.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 сакавіка 1934 года ў горадзе Чыкага, штат Ілінойс. Мае славацкія і чэшскія карані. Прозвішча дзеда-славака было Чэрнан, яно ператварылася ў Сернан з-за англійскіх правіл чытання.

Ён быў у космасе тройчы: у якасці другога пілота «Джэміні-9А» у чэрвені 1966 года, як пілот «Апалона-10» у маі 1969 года, і як камандзір «Апалона-17» у снежні 1972 года.

У наш час Сернан з’яўляецца апошнім чалавекам, які стаяў на паверхні Месяцы (14 снежня 1972 года). Апошнія словы, сказаныя чалавекам на Месяцы, належаць Сернану:

«Боб, гаворыць Джын, я на паверхні, і, робячы апошні крок чалавека з паверхні [Месяцы], вяртаючыся дахаты, каб калі-небудзь вярнуцца — але, мы верым, у не вельмі далёкай будучыні — я б проста хацеў [сказаць] тое, што, я думаю, застанецца ў гісторыі. Што сённяшні выклік Амерыкі вызначыў будучыя лёсы чалавецтва. І, пакідаючы Месяц у [раёне] Таўрус-Літраў, мы сыходзім гэтак жа як і прыйшлі і, з Божай дапамогай, вернемся — з мірам і надзеяй для ўсяго чалавецтва. Поспеху экіпажу „Апалона-17“». (8:14:00 UTC, 14 снежня 1972)[5]

Узнагароды і заслугі

Зноскі

  1. https://www.nasa.gov/sites/default/files/atoms/files/_cernan_eugene_a._deceased_pdf_75_kb_.pdf
  2. Artists + Artworks Праверана 3 верасня 2021.
  3. https://www.newspapers.com/clip/28981781/the_miami_news/
  4. 最后漫步月球宇航员辞世联合早报, 2017. Праверана 22 студзеня 2017.
  5. EVA-3 Close-out

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Памерлі ў Тэхасе
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Кавалеры ордэна Падвойнага белага крыжа 2 класа
Памерлі ў 2017 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 14 сакавіка
Узнагароджаныя медалём «За выключныя заслугі»
Людзі, якія пабылі на Месяцы
Астранаўты ЗША
НАСА
Узнагароджаныя Медалём НАСА за выдатную службу
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Нарадзіліся ў 1934 годзе
Нарадзіліся ў Чыкага
Памерлі 16 студзеня
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак