wd wp Пошук:

Апалоній Дыскол

Апалоній Дыскол (ІІ ст. н.э.) — старажытнарымскі граматык, аўтар больш за 30 прац, прысвечаных марфалогіі, сінтаксісу, грэчаскім дыялектам і інш.

Лінгвістычныя даследванні

Падрабязна асвятліў пытанні марфалогіі, даваў вычарпальныя для таго часу азначэнні часцін мовы і іх акцыдэнцый (граматычных катэгорый). Часціны мовы (восем) размяшчаў у пэўнай паслядоўнасці, якая на яго думку, не выпадкова, а вызначаецца ступенню іх залежнасці. Першае месца адводзілася імю, другое — дзеяслову, трэцяе — дзеепрыметніку (мае уласцівасці імя і дзеяслова), чацвёртае артыклю, пятае — займенніку, шостае — прыназоўніку, сёмае — прыслоўю і, нарэшце, восьмае — злучніку. Усе часціны мовы Апалоній падзяляў на скланяльныя (імя, дзеепрыметнік, член, займеннік), зменныя па часах і асобах (дзеяслоў) і нескланяльныя (прыназоўнік, прыслоўе, злучнік). Ён упершыню даў  азначэнне катэгорыі ліку, вылучаў тыя ж склоны, што і Дыянісій Фракійскі, падрабязна апісаў акцыдэнцыі дзеялова (лад, час, трыванне і інш.). Лічыцца, што па колькасці пастаўленых пытанняў і іх асвятленні марфалагічнае даследванне Дысколам часцін мовы — самая значная граматычная праца антычнасці.

Сінтаксічныя погляды Апалонія Дыскола выкладзены ў яго 4-томнай працы «Пра сінтаксіс часцін мовы». Галоўны прадмет сінтаксісу, на яго думку, заключаецца ў тлумачэнні прынцыпаў аб’яднання асобных слоў у сказ. Значнае месца адводзіцца разгляду спалучальнасці слоў розных часцін мовы (артыкля з імёнамі, займеннікамі, дзеяслова і прыназоўніка з іншымі часцінамі мовы), а таксама іх сінтаксічных уласцівасцей і сінтаксічных функцый. Паводле Апалонія, характар сінтаксічнай спалучальнасці слоў залежыць ад прыналежнасці іх да пэўнай часціны мовы. Ён разглядаў галоўныя і даданыя члены сказа, сінтаксічныя сувязі слоў, віды сказаў і інш., аднак спецыяльных тэрмінаў для іх абазначэння ў Апалонія яшчэ не было. Надаваў таксама ўвагу разгляду сінтаксічных памылак і іншым пытанням.

Сінтаксічнае вучэнне Апалонія Дыскола сур’ёзна паўплывала на станаўленне і развіццё старажытнарымскай граматычнай навукі.

У працы Апалонія Дыскола « Аб сінтаксісе» разгледжаны сінтаксічныя функцыі часцін мовы, дадзена азначэнне сказа як злучэння слоў, якое выражае закончаную думку, што выкарыстоўваецца ў сучасных школьных падручніках па граматыцы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вучоныя Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Александрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Александрыі
Катэгорыя·Старажытнагрэчаскія граматыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў II стагоддзі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў II стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар