wd wp Пошук:

Анэт Норберг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Норберг.

Анэт Норберг (шведск.: Anette Norberg; нар. 12 лістапада 1966, Гэрнёсанд, Швецыя) — шведская кёрлінгістка, скіп нацыянальнай зборнай Швецыі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 і 2010.

Адна з самых тытулаваных кёрлінгістак у гісторыі сусветнага кёрлінгу: двухразовая алімпійская чэмпіёнка (на цяперашні час адзіная з жанчын-скіпаў алімпійскіх чэмпіёнак, якая на дзвюх Алімпіядах выйгравала залатыя медалі ў турнірах жаночых каманд), трохразовая чэмпіёнка свету, сяміразовая чэмпіёнка Еўропы. Трэнер па кёрлінгу.

Дасягненні

Прыватнае жыцце

Замужам, ёсць дачка — Тэрэза Вэстман, таксама кёрлінгістка, чэмпіёнка Швецыі сярод змешаных пар 2018, гуляе ў камандзе маці.

Малодшая сястра Анэт, Катрын Ліндалькёрлінгістка і трэнер, таксама неаднаразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў, свету, Еўропы, шмат гадоў гуляла ў камандзе Анэт.

У 2014 Норберг паведаміла прэсе, што ў 2013 ў яе быў дыягнаставана анкалагічнае захворванне лёгкіх. Яна прайшла курс лячэння, які ўключаў хірургічныя аперацыі і хіміятэрапію, пасля чаго сімптомы захворвання не выяўляюцца.

Скончыла Упсальскі ўніверсітэт, дзе вывучала матэматыку.

Зноскі

  1. results worldcurling
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вестэрнорландзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Трэнеры па кёрлінгу Швецыі
Катэгорыя·Кёрлінгісткі Швецыі