Не блытаць з Анэляй Канстанцінаўнай Рдултоўскай — яе пляменніцай. Анэля Рдултоўская (у шлюбе Солтан) — прадстаўніца шляхецкага роду Рдултоўскіх, буйных землеўласнікаў Мінскай губерні (Расійская імперыя), дачка Казіміра, сястра Канстанціна і Яўстаха Рдултоўскіх.
Належала да каталіцкага шляхецкага роду Рдултоўскіх, які адносіўся ў XVIII ст. да рэгіянальнай эліты Новагародскага ваяводства ВКЛ. Яе дзед — Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) быў новагародскім падваяводам і пад канец жыцця валодаў вялізнай латыфундыяй (каля 240 тыс. дзесяцін зямлі)[1].
Анэля нарадзілася ў сям’і Казіміра Рдултоўскага (1785—1855) і Тэрэзы Рдултоўскай, якая была зводнай сястрой свайго мужа Казіміра Рдултоўскага — дачкой ад другой жонкі Яна Хрызастома Рдултоўскага (Канстанцыі Булгарын). Спецыяльны дазвол на такі блізкароднасны шлюб быў атрыманы ад Папы Рымскага, для чаго Казімір Рдултоўскі папярэдне выдаткаваў вялікія грошы ў Рым[1].
Анэля мела таксама братоў Канстанціна Тадэвуша (1804—1869) і Яўстаха (1824—1902) і сястру — Анэлю і Лаўру. Усе дзеці Казіміра і Тэрэзы Рдултоўскіх былі каталікамі.
Анэля Рдултоўская выйшла замуж за Адама Льва Солтана (1825—1901), сына Адама Леана Солтана (1792—1863), уласніка буйнога маёнтка Церабяжоў (7207 дзесяцін) у Пінскім павеце Мінскай губерні (Расійская Імперыя)[2][3]. У шлюбе сям’я дзяцей не мела[4].
У 1856 г. Адам Леў Солтан прадаў маёнтак Церабяжоў суседу — двараніну Цэзарыю Антонію Алешу (1820—1892)[2][5].
Адам Леў Солтан прыняў удзел у Студзеньскім паўстанні (1863—1864) і пасля падаўлення паўстання быў вымушаны эміграваць за мяжу — у Дрэздэн[6].
Па адной з версій, непадзеленае каханне Людвіка да Анэлі стала прычынай яго самазабойства ў 1827 годзе[7][8]. Пацвярджаюць гэтую гіпотэзу два творы Шпіцнагеля, якія засталіся ў рукапісах: Garść snowskiej ziemi і List pożegnalny, але, хутчэй за ўсё, першы з іх з’явіўся яшчэ падчас наведвання Снову ў ліпені 1824 года, а другі не падобны на твор, што выйшаў з-пад пяра Людвіка Шпіцнагеля[7]. Абодва творы прысвечаны рамантычнаму развітанню з каханай, а не трагічнаму развітанню з жыццём[7].
Анэлі прысвечаны вершы Л. Шпіцнагеля, гісторыя іх зносін стала матывам п’есы «Крык рабіны» Вацлава Кубацкага(польск.) бел..
Асноўны артыкул: Крык рабіны П’еса была ўпершыню пастаўлена ў 1949 годзе ў Польшчы, а тэкст выйшаў у тым жа годзе некалькімі выданнямі[9]. Дзеянне п’есы адбывалася ў маёнтку Рдултоўскіх на Наваградчыне, г. зн. у Снове, але аўтар памылкова[10] зрабіў каханай не Анэлю, а яе родную сястру Лаўру.
У прэм’ернай пастаноўцы рэжысёра Януша Варнецкага(руск.) бел. (1949, Варшава[11]) яе ролю выконвала Рэната Касабудзкая(руск.) бел., у пастаноўцы Віляма Хажыцы(польск.) бел. (1949, Познань[12]) — Марыя Уршуноўна, у пастаноўцы Ежы Ронарда Буянскага (1949, Кракаў[13]) — Марыя Багурская, у пастаноўцы Войцеха Маціеўскага(руск.) бел. (1969, Тэатр польскага радыё[14]) — Цаліна Менцнер.