wd wp Пошук:

Анці Аматус Аарнэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аарнэ.

А́нці А́матус А́арнэ (Аарне)[4] (фінск.: Antti Amatus Aarne; 5 снежня 1867, Б’ёрнебарг (цяпер горад Поры, Фінляндыя) — 5 лютага 1925, Хельсінкі) — фінскі даследчык фальклору, прадстаўнік т.зв. фінскай гісторыка-геаграфічнай школы ў фалькларыстыцы.

Даследчыцкая дзейнасць

Распрацаваў і абгрунтаваў тэхнічныя прыёмы параўнальнага метаду, даў узоры яго дастасавання да казак, загадак, песень. Галоўныя працы; «Паказальнік казачных тыпаў» (1910), «Асновы параўнальнага вывучэння казак» (1913), «Параўнальнае вывучэнне загадак» (т. 1—3, 1918) і інш.

На аснове яго паказальніка амерыканскі казкавед С. Томпсан склаў свой «Паказальнік казачных тыпаў» (1928). На Міжнародную сістэму класіфікацыі казачных сюжэтаў Аарнэ—Томпсана абапіраюцца паказальнікі «Сюжэты і матывы беларускіх чарадзейных казак» (1971), «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978) Л. Р. Барага, «Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак» (1978) К. П. Кабашнікава, «Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак» (1989) Л. П. Баранавай і іншых.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. https://375humanistia.helsinki.fi/antti-aarne/sepan-pojasta-professoriksi
  3. Bibliothèque nationale de France Antti Aarne // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  4. Напісанне імя і прозвішча Анці Аматус Аарне ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фалькларысты Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1867 годзе
Катэгорыя·Прафесары Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Даследчыкі саамскай культуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 5 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Поры
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта