.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якелен. А́нцье Якелен (шведск.: Antje Jackelén; 4 чэрвеня 1955, Хердэке, Германія) — архібіскуп Упсалы і глава Цэрквы Швецыі (з 2013).
Якелен была пастарам у Стакгольмскай і Лундскай дыяцэзіях, а таксама была прафесарам у Лютэранскай школе тэалогіі ў Чыкага, ЗША. 17 кастрычніка 2006 года яе выбралі біскупам. Яна была пасвечана ў сан біскупа ва Упсальскім кафедральным саборы 15 красавіка 2007 года. Пры прыняцці сану біскупа яна выбрала дэвіз: «Бог большы», узяты з 1 Іаана 3:18-20. Яе муж, Хайнц Якелен, таксама пастар і ў іх дзве дочкі.
Анцье Якелен была адной са святарак на вянчанні кронпрынцэсы Вікторыі і Даніэля Вестлінга, якое прайшло 19 чэрвеня 2010 года ў Кафедральным саборы Стакгольма.
15 кастрычніка 2013 года выбрана Архібіскупам Упсалы і главой Цэрквы Швецыі[4].
Анцье Якелен на Вікісховішчы |