Анук Эмэ (сапраўднае імя Франсуаза Сарэя Дрэйфус; фр.: Anouk Aimée, Françoise Sorya-Dreyfus, нар. 27 красавіка 1932, Парыж) — адна з самых папулярных французскіх кінаактрыс 1950-1960-х гадоў.
Выхоўвалася ў яўрэйскай сям’і акцёраў, дачка Анры Дрэйфуса і Жэнеўевы Сарэя.
Акцёрскаму майстэрству і танцам вучылася ў драматычнай школе Bauer-Therond. Здымалася ў кіно з 14 гадоў, але атрымала вядомасць праз 12 гадоў, сыграўшы Жанну Эбютэрн — сяброўку Амедэа Мадыльяні ў фільме «Манпарнас, 19». Актрысу заўважыў Федэрыка Феліні і запрасіў яе здымацца ў карціны — «Салодкае жыццё» і «Восем з паловай». У 1961 годзе выканала галоўную ролю ў кінематаграфічным дэбюце Жака Дэмі — музычным фільме «Лола».
Аднак для мільёнаў гледачоў па ўсім свеце Анук Эмэ — у першую чаргу, Жанчына з фільма Клода Лелюша «Мужчына і жанчына» (1966). За гэту ролю яна атрымала «Залаты глобус», і была намінавана на «Оскар» за лепшую жаночую ролю.
У 1969—1975 гадах у кіно не здымалася.
З 1949 па 1978 гг. была чатыры разы замужам: Эдуард Зэмерман, Нікас Папатакіс, П’ер Барух, англійскі акцёр Альберт Фіні. Экс-мачаха англійскага фолк-музыканта Саймана Фіна.
У 1980 годзе роля Эмэ ў італьянскім фільме «Скачок у пустэчу» была адзначана прызам Канскага фестывалю.
Часопіс Empire змясціў яе ў спіс «100 самых сексуальных зорак у гісторыі кінематографа».