У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пэн. Антуан Пэн (ням.: Antoine Pesne; 23 мая 1683, Парыж — 5 жніўня 1757, Берлін) — прыдворны мастак прускага караля з 1711 года, дырэктар Берлінскай акадэміі мастацтваў з 1722 года.
Будучы прыдворны мастак вучыўся ў свайго бацькі Жана і стрыечнага дзеда Шарля дэ ла Фоса, прыдворнага мастака Людовіка XIV і дырэктара Каралеўскай акадэміі. Стыпендыя ад акадэміі дазволіла яму прайсці навучанне ў Венецыі, Неапалі і Рыме ў 1705—1710 гадах.
Кароль Прусіі Фрыдрых I запрасіў маладога Пэна на пасаду прыдворнага мастака ў Берлін. Пэн захаваў сваю пасаду пры двары і пры Фрыдрыху Вільгельме I, але эканомны «кароль-салдат» скараціў утрыманне мастака ўдвая. У 1715 годзе мастак адправіўся ў адукацыйных мэтах у Дэсау, а затым у 1718 годзе ў Дрэздэн.
Разам з Георгам Венцэслаусам фон Кнобельсдорфам, Іаганам Аўгустам Налем Старэйшым Антуан Пэн адносіцца да найбольш значных прадстаўнікоў фрыдэрыцыянскага ракако.