wd wp Пошук:

Фрыдэрыцыянскае ракако

Палац Сан-Сусі

Фрыдэрыцыянскае ракако (ням.: Friderizianisches Rokoko; фрыдэрыянскае ракако, фрыдрыхаўскае ракако) — гісторыка-рэгіянальны мастацкі стыль, разнавіднасць ракако, які ўзнік у Прусіі ў часы кіравання Фрыдрыха II і ўвабраў у сябе ўплыў Францыі і Нідэрландаў. Самым вядомым прадстаўніком фрыдэрыцыянскага ракако стаў архітэктар Георг Венцэслаус фон Кнобельсдорф, які працаваў пад непасрэдным кіраўніцтвам Фрыдрыха II. У жывапісе да фрыдэрыцыянскага ракако адносяць творчасць Антуана Пэна. Найбольш вядомымі збудаваннямі ў стылі фрыдэрыцыянскага ракако з’яўляюцца палац Сан-Сусі, Райнсбергскі палац, Гарадскі палац у Патсдаме і часткова палац Шарлотэнбург.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ракако
Катэгорыя·Архітэктура Германіі