wd wp Пошук:

Антс Лайкмаа

Антс Ла́йкмаа (эст.: Ants Laikmaa, да 1935 года Ханс Ла́йпман (эст.: Hans Laipman); 5 мая 1866, Вігала, Эстонія — 19 лістапада 1942, Таэбла, Эстонія) — эстонскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў нацыянальнай мастацкай школы.

Біяграфія

Нарадзіўся 5 мая 1866 года на ферме Пайба (Paiba) пасёлка Арастэ (Araste) у воласці Вігала Ляэнемааскага павета ў сялянскай сям’і. Жаданне маляваць падштурхнула юнака да пераезду ў Санкт-Пецярбург, дзе ён уладкаваўся на працу ў музей Акадэміі мастацтваў(руск.) бел..

У 1891 годзе без сродкаў да існавання пешшу з Рыгі дабраўся да Дзюсельдорфа, дзе пры падтрымцы дабрачынцаў вучыўся ў 18911997 гадах, з перапынкамі ў 18911893 і 18961897 гг., у Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў[2]. Працаваў 18971899 гадах у Дзюсельдорфе.

Пасля вяртання ў Эстонію, адкрыў у Таліне курсы малявання, ператвораныя пазней у мастацкую студыю, якая працавала ў 19031907 і ў 19131932 гадах. Сярод яе навучэнцаў многія эстонскія майстры, такія як А. Уўрытс, О. Каліс, Э. Брынкман, І. Выэрахансу, П. Аавік, Э. Роас і інш. У 1907 годзе ім было арганізавана першае эстонскае мастацкае таварыства.

У 19071909 гадах працаваў у Фінляндыі, у 19091913 гадах Італіі і Паўночнай Афрыцы.

Дом-музей Антса Лайкмаа

У доме Лайкмаа ў Таэбле створаны яго мемарыяльны музей(эст.) бел..

Творчасць

Працаваў у жанрах партрэта і пейзажа, пераважна ў тэхніцы пастэлі. Сярод твораў: «Маленькая Альма» (1900), «Стары Айтсам», партрэт М. Ундэр (абодва 1904), «Капры» (1911), аўтапартрэт (1917), «Міку» (1926), «Маладуха з Вігалы» (1934), «Зімовы пейзаж» (1938) і інш.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Ants Laikmaa // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Творчасць Антса Лайкмаа Архівавана 28 лістапада 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рапламаа
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Эстоніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1866 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных