wd wp Пошук:

Антон Юзаф Глінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глінскі. Антон Юзаф Глінскі (польск.: Antoni Józef Gliński; 1817, маёнтак Шчорсы, цяпер Навагрудскі раён — 30 чэрвеня 1866, Вільня) — польскі празаік , перакладчык[4], фалькларыст і казачнік.

Біяграфія

Магіла Антона Юзафа Глінскага на могілках Роса, 2022 г.

Нарадзіўся ў Шчорсах пад Навагрудкам. Паходзіў з сялянскай сям’і і быў самавукам. З 1844 года жыў у Вільні, дзе працаваў рэдактарам «Віленскага кур’ера». Збіраў народныя паданні і казкі, часам апрацоўваў творы расійскіх класікаў, падаючы іх як народныя. У 1860—1863 гадах перакладаў на польскую мову байкі Івана Крылова.

Творчасць

Найважнейшая працай Антона Глінскага быў чатырохтомны збор апрацаваных народных казак, паданняў і гавендаў(польск.) бел. пад назвай «Bajarz polski» (бел.: Польскі казачнік)[4]. Упершыню апублікаваны ў 1853 годзе зборнік быў перавыдадзены шмат разоў, у тым ліку на польскай, чэшскай, французскай, англійскай і нямецкай мовах[4] і карыстаецца вялікай папулярнасцю дасюль. Казкі былі заснаваныя на паданнях са шляхецкіх засценкаў і беларускіх вёсак з ваколіц Шчорсаў і Нягневічаў[4], а некаторыя былі апрацаванымі літаратурнымі творамі, у тым ліку Васіля Жукоўскага і Аляксандра Пушкіна.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. (not translated to mul) Antoni Józef Gliński // Project Gutenberg — Project Gutenberg Literary Archive Foundation, 1971. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Antoni Józef Gliński // NUKAT — 2002.
  3. Antoni Józef Gliński // MAK
  4. 1 2 3 4 Глинский Антон Юзеф // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1866 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1817 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Роса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы
Катэгорыя·Байкапісцы
Катэгорыя·Памерлі 30 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчорсах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Фалькларысты Польшчы
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі на польскую мову
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных