wd wp Пошук:

Антон Сяргеевіч Цярэшчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цярэшчанка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антон Цярэшчанка (нар. 20 верасня 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лясгаса».

Клубная кар’ера

З 2013 года стаў выступаць за дубль «Гомеля». 14 верасня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе гамяльчан у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне матча з наваполацкім «Нафтанам» (1:5). У другой палове сезона 2015 ужо трывала асвоіўся ў аснове «Гомеля», у сезоне 2016 дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе і пасля гадавога перапынку вярнуцца ў элітны дывізіён.

У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту»[2], дзе гуляў у аснове. У студзені 2018 года вярнуўся ў арэнды ў «Гомель»[3], а ў лютым перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі — жыткавіцкага ЮАС[4]. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жыткавіцкі клуб[5].

Неўзабаве пасля зыходу з ЮАС накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў выніку пачаў у клубе сезон 2019, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У жніўні 2019 года пакінуў «Нафтан».

У пачатку 2020 года быў унесены ў заяўку петрыкаўскага «Шахцёра» ў Другой лізе, але так і не згуляў за каманду. У пачатку 2022 года далучыўся да гомельскага «Лясгаса».

Міжнародная кар’ера

15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы з юніёрскай зборнай Украіны.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльГомель311
2014Д1Гомель10
2015Д1Гомель120
2016Д2Гомель251
2017Д2Граніт260
2018Д2ЮАС260
2019 (1)Д2Нафтан111

Зноскі

  1. Anton Tereshchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Игроки “Гомеля” Терещенко и Антанюк на правах аренды перешли в “Гранит”
  3. Основной состав «Гомеля» провел первую тренировку в новом сезоне (+ФОТО) Архівавана 18 студзеня 2018.
  4. ЮАС объявил о подписании еще одного новичка
  5. Терещенко покинул ЮАС
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Лясгас Гомель
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан