wd wp Пошук:

Антон Генадзевіч Новік

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новік. Антон Новік (нар. 23 ліпеня 1998, Ждановічы) — беларускі футбаліст, нападнік мар’інагорскай «Вікторыі».

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР футбольнага клуба «Мінск», з 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба і неўзабаве замацаваўся ў складзе.

15 чэрвеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў гасцявым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезона 2017 згуляў яшчэ ў двух матчах за асноўную каманду, выходзячы на замену.

У сакавіку 2018 года быў арандаваны жыткавіцкім ЮАС[2], у складзе якога неўзабаве замацаваўся ў якасці трывалага іграка асновы. У студзені 2019 года пакінуў ЮАС[3].

У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4]. Зноў стаў выступаць за дубль мінчан, толькі ў адным матчы Вышэйшай лігі выйшаў на замену. У жніўні 2019 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан», дзе згуляў толькі ў чатырох матчах.

У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком каманды. Гуляў пераважна за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[5] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[6], дзе гуляў да канца сезона.

З пачатку 2021 года стаў выступаць у Другой лізе за мар’інагорскую «Вікторыю».

Міжнародная кар’ера

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на поле ў канцы таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). 16 лістапада таго ж года ў наступным таварыскім матчы з харватамі выйшаў ужо ў стартавым складзе, але пазней у зборную больш не прыцягваўся.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016дубльМінск111
2017Д1Мінск30
2018Д2ЮАС233
2019 (1)Д1Мінск10
2019 (2)Д2Нафтан40
2020 (1)Д1Белшына20
2020 (2)Д2Смаргонь110

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].

Зноскі

  1. Anton Novik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Минск” отдал Новика в аренду в ЮАС
  3. Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из “Лиды”
  4. “Минск” продлил контракт с нападающим
  5. Футбол. “Белшину” покинули пятеро игроков
  6. Новик перешел из “Белшины” в “Сморгонь”
  7. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка
Катэгорыя·Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан