wd wp Пошук:

Антон Аляксеевіч Сучкоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антон Сучкоў (нар. 29 мая 2002, Гродна) — беларускі футбаліст, нападнік гродзенскага «Нёмана» і моладзевай зборнай Беларусі.

Сын футбаліста нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксея Сучкова.

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР «Белкард», пазней трапіў у юнацкую каманду гродзенскага «Нёмана». У жніўні 2018 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[2] і пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Іслачы» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.

Сезон 2022 пачынаў у «Нёмане», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2022 года быў адкліканы з арэнды ў «Нёман»[4].

Міжнародная кар’ера

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018дубльНёманБеларусь30
2019дубльНёманБеларусь181
2020Д1НёманБеларусь20
2021Д1НёманБеларусь102
2022 (пач.)дубльНёманБеларусь10
2022 (1)Д2НафтанБеларусь96

Зноскі

  1. 1 2 3 https://www.fcneman.by/by/komanda/main/367.html
  2. Сын Алексея Сучкова подписал первый профессиональный контракт с “Неманом”
  3. “Неман” отдал Сучкова в аренду “Нафтану”
  4. “Неман” отозвал из аренды Сучкова

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан