wd wp Пошук:

Антон Аляксандравіч Сомін

Антон Аляксандравіч Сомін (нар. 13 снежня 1988, Мінск) — беларускі і расійскі мовазнавец. Аўтар артыкулаў па пытаннях сацыялінгвістыкі, дапаможніка для саманавучання беларускай мове для рускамоўных.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Мінску. Скончыў Расійскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт (2012). Пасля пражывае ў Маскве, працуе ў Вышэйшай школе эканомікі.

У 2016 годзе ў Маскве выкладаў беларускую мову ў «Школе моў суседзей». У 2017 годзе выйшла яго кніга «Белорусский язык. Самоучитель» («Беларуская мова. Дапаможнік для саманавучання»), прызначаная для навучання беларускай мове як замежнай. Навізна гэтага выдання ў тым, што аўтар «аб’яднаў» пад адной вокладкай дзве нормы беларускай літаратурнай мовы: сучасную і дарэформенную (тарашкевіцу)[1]. Сааўтар артыкула «Беларуская мова» для другога выдання тома прысвечанага славянскай галіне індаеўрапейскіх моў у энцыклапедыі «Языки мира» («Мовы свету»), якая выдаецца ў Інстытуце мовазнаўства Расійскай акадэміі навук[2].

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. Журнал Белорусского государственного университета. Филология. 2018. № 1. — С. 84-85
  2. inslav.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі ВШЭ
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мовазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня