wd wp Пошук:

Антоніс Мор

Антоніс Мор (Антоніа Мора, Антоніс ван Дасхорст Мор, нідэрл.: Anthonis van Dashorst Mor; каля 1519, Утрэхт, Нідэрланды — 1576, Антверпен) — нідэрландскі партрэтыст XVI стагоддзя, які працаваў пры дварах Іспаніі, Італіі, Англіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ва Утрэхце. Вучыўся ў жывапісца Яна ван Скарэла, нідэрландскага майстра, які быў першым галандскім мастаком, які зразумеў важнасць навучання ў Італіі і паспрабаваў пазнаёміць Нідэрланды з высокім італьянскім Рэнесансам. Калі папа Адрыян VI Утрэхцкі, у мінулым — выхавальнік імператара Карла V, у 1524 годзе быў абраны на сваю пасаду, Ян ван Скарэль адправіўся з ім у Рым у якасці прыдворнага мастака. Меркавана, Мор ездзіў разам з ім.

У 1547 годзе Мор быў прыняты ў члены гільдыі св. Лукі ў Антверпене, неўзабаве пасля гэтага ён прыцягнуў увагу кардынала Нікаласа Перэна дэ Гранвелы, біскупа Араскага, фактычнага намесніка Габсбургаў у краіне і вядомага мецэната. Ён стаў яго пастаянным заступнікам і прадставіў імператару Карлу. Мастак пачаў часта падарожнічаць па розных дыпламатычных і мастацкіх даручэннях (у гэтым ён апынецца папярэднікам Рубенса).

Яго паслалі ў Лісабон, дзе ён напісаў партрэт партугальскай каралевы Кацярыны і яе дзяцей. Пазней ён вяртаецца ў Мадрыд і піша выявы германскіх сваякоў кіруючай дынастыі.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/nl/explore/artists/57803
  2. 1 2 FINA Wiki — Аўстрыйская акадэмія навук. Праверана 3 снежня 2020.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118784749 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  5. Antonis Mor van Dashorst // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў XVI стагоддзя
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Рэнесансу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1575 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1576 годзе
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Нідэрландаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Утрэхце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Антверпене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1519 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта