wd wp Пошук:

Антоніа Табукі

Антоніа Табукі (італ.: Antonio Tabucchi; 24 верасня 1943 — 25 сакавіка 2012) — італьянскі пісьменнік, перакладчык і партугаліст. Выкладаў партугальскую мову і літаратуру ва ўніверсітэце Сіены. Яго кнігі выйшлі ў 18 краінах свету.

Біяграфія

Антоніа Табукі нарадзіўся ў Пізе 24 верасня 1943 года, але вырас у доме бабулі і дзядулі ў Век’яна (Vecchiano), вёсцы недалёк ад горада. Падчас вучобы ва ўніверсітэце ён здзейсніў шматлікія вандроўкі ў Еўропу, па слядах улюбёных аўтараў, з чыімі творамі пазнаёміўся ў багатай бібліятэцы свайго дзядзькі па матчынай лініі. Падчас падарожжа ў Парыж, на лаўцы ля Ліёнскага вакзала, знайшоў кнігу, падпісаную Альвара дэ Кампас. Гэта быў адзін з псеўданімаў партугальскага паэта Фернанда Песоа, які паўплываў на мастацкі светапогляд Табукі.

У 1969 годзе абараніў дысертацыю на тэму сюррэалізму ў Партугаліі. Працягнуў навучанне ў Scuola Normale Superiore ў Пізе ў сямідзесятых гадах і ў 1973 годзе пачаў выкладаць партугальскую мову і літаратуру ў Балонскім універсітэце.

У 1973 годзе напісаў «Piazza d’Italia» («Плошча Італіі») (Бамп’яні, 1975), «народную казку ў трох частках». У 1978 годзе, калі яму прапанавалі выкладаць ва ўніверсітэце Генуі, выдае «Il piccolo naviglio» («Караблік»). У 1981 годзе ён выдае «Il gioco del rovescio e altri racconti» («Гульні навыварат і іншыя апавяданні»), пасля чаго «Donna di porto Pim» («Жанчына з порта Пім») (Sellerio, 1983). У 1984 яго раман «Notturno indiano» («Індыйскі нактурн») мае вялікі поспех (экранізацыя ў 1989 годзе) Галоўны герой рамана — чалавек, які спрабуе адшукаць сябра, які знік без весткі ў Індыі, але на самой справе знаходзіцца ў пошуку сваёй ідэнтычнасці.

У 1985 годзе выдае «Piccoli equivoci senza importanza» («Нязначныя памылачкі»), а ў 1986 годзе «Il filo dell’orizzonte» («Лінія гарызонту»).

З 1985 па 1987 год А.Табукі займаў пасаду дырэктара Італьянскага інстытута культуры ў Лісабоне. У 1987 годзе ён выдаў «I volatili del Beato Angelico» («Птушкі святога Анжэліка») і «Pessoana Mínima» («Мінімальная песоана») (Imprensa Nacional, Лісабон), атрымаў прыз Медычы за лепшы замежны раман «Начны нактурн». У 1988 годзе ён напісаў камедыю «I dialoghi mancati» («Згубленыя дыялогі»). У 1989 годзе прэзідэнт Партугальскай Рэспублікі даў А.Табукі Ордэн інфанты дона Энрыке і ў тым жа годзе пісьменніку быў выдадзены ордэн мастацтва і літаратуры ад французскага ўрада.

У 1990 годзе ён надрукаваў «Un baule pieno di gente» («Куфар, поўны людзей») і эсэ пра Фернанда Песоа, а ў наступным годзе «L’angelo nero» («Чорны ангел»).

У 1992 годзе ён напісаў раман «Requiem» («Рэквіем») на партугальскай мове і выдаў «Sogni di sogni» («Сны сноў»). У ім паспрабаваў уявіць сабе сны геніяў, зыходзячы з іхных твораў і біяграфіяў. Але гэта хутчэй сны самога Табукі: пра літаратуру, сябе і тэксты, якія робяць нас сваімі чытачамі[8].

1994 з’яўляецца вельмі важным годам у жыцці Антоніа Табукі. Гэта год выдання «Gli ultimi tre giorni di Fernando Pessoa» («Апошнія тры дні Фернанда Песоа»), але таксама рамана, які праславіў Табукі ва ўсім свеце : «Sostiene Pereira» («Сцвярджае Перэйра»). Галоўны герой гэтага рамана становіцца сімвалам абароны свабоды інфармацыі для палітычных апанентаў усіх антыдэмакратычных рэжымаў.

У 1997 годзе ён напісаў раман «La testa perduta di Damasceno Monteiro», заснаваны на рэальнай гісторыі пра чалавека, чыё цела было знойдзена ў парку. Было выяўлена, што чалавек быў забіты ў паліцэйскім участку Нацыянальнай рэспубліканскай гвардыі каля Лісабона. У 1997 годзе выдаў «Marconi, se ben mi ricordo» («Марконі, калі я добра памятаю», а ў наступным годзе «L’Automobile, la Nostalgie et l’Infini» (« Аўтамабіль, Настальгія і Бясконцасць»).

У 1998 годзе атрымаў прэмію Nossack Лейбніца. У 1999 годзе ён напісаў «Gli Zingari e il Rinascimento» («Цыгане і Адраджэнне» і «Ena poukamiso gemato likedes» («Кашуля з плямамі»). Сумневы, як плямы на свежа вымытай, белай кашулі. Місія кожнага інтэлектуала і кожнага пісьменніка — выклікаць сумневы ў дасканаласці, таму што дасканаласць спараджай ідэалогіі, дыктатараў і таталітарныя ідэі.

У 2001 годзе выдаў эпісталярны раман «Si sta facendo sempre più tardi» («Робіцца ўсё болей позна»). За гэту кнігу ў 2002 годзе атрымаў прэмію France Culture для замежнай літаратуры. У 2004 годзе пісьменнік выдаў раман «Tristano muore» («Трыстан памірае»).

Пісьменнік жыве кожныя паўгады ў Лісабоне ў родным горадзе сваёй жонкі, разам з дзвюма дзецьмі. А другія паўгады ў Таскане, выкладаючы літаратуру ва Універсітэце Сіены. Табукі не лічыў літаратуру прафесіяй, а тым, што ўключае ў сябе жаданні, мары і фантазіі."

Антоніа Tabucchi ўносіць свой уклад у культурныя старонкі Corriere della Sera, El Pais.

Памёр 25 сакавіка 2012 ў Лісабоне пасля працяглай хваробы.

Творы

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119022060 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119022060 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119022060 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  7. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  8. А. Бахарэвіч (2018)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лісабоне
Катэгорыя·Эсэісты Італіі
Катэгорыя·Шматмоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Выпускнікі Пізанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Перакладчыкі Італіі
Катэгорыя·Эсэісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Сіенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Віярэджа
Катэгорыя·Памерлі 25 сакавіка
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 верасня
Катэгорыя·Пісьменнікі Італіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Балонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пізе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Генуэзскага ўніверсітэта