wd wp Пошук:

Антоніа Месераці

Антоніа Месераці (італ.: Antonio Messerati, польск.: Antoni Messerati лац.: Antonius Messerati; 26 cнежня 1731, Італія — 17 снежня 1796, Парма[1]) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 15 кастрычніка 1755 г. у Міланскай правінцыі[2]. Выкладаў філасофію ў езуіцкім калегіуме ў Кома, быў рэктарам калегіума ў Павіі, а пасля скасавання Таварыства Ісуса (1773) стаў духоўным настаўнікам у калегіуме ў Монцы[3]. У 1785 г. пераехаў на Беларусь. З 1785 па 1793 гг. — прафесар маральнай тэалогіі Полацкага езуіцкага калегіума[1].

Калі герцаг Пармскі Фердынанд, які меў намер аднавіць Ордэн езуітаў у сваіх уладаннях, звярнуўся да генеральнага вікарыя Габрыэля Лянкевіча з просьбай аб кадравай падтрымцы, у 1793 г. А. Месераці (разам з Луіджы Паніцоні і Бернардзіна Скардыяло) быў накіраваны у Парму, дзе ўзначаліў віцэ-правінцыю і, такім чынам, адыграў значную ролю ў пачатку адраджэння езуіцкага жыцця ў Італіі[4].

Перакладаў казанні Пятра Скаргі на італьянскую мову[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 134.
  3. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 265.
  4. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 210, 265, 538—539.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1731 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Італіі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Парме
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1796 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 снежня