wd wp Пошук:

Антонаў Ан-225 Мрыя

Антонаў Ан-225 «Мроя» (укр.: Ан-225 «Мрія» — «мара», унутранае пазначэнне: выраб 402, па кадыфікацыі НАТА: Cossack — бел.: Казак) — транспартны самалёт звышвялікай грузападымальнасці распрацаваны АКБ імя Антонава. Кіраўнік праекта — Талмачоў Віктар Ільіч. Самы вялікі ў свеце самалёт.

Cамалёт быў спраектаваны і пабудаваны на Кіеўскім механічным заводзе ў 1984—1988 гадах. Першы палёт быў здзейснены 21 снежня 1988 года. Першапачаткова былі запачаткаваны дзве машыны, аднак толькі адзін асобнік знаходзіўся ў лётным стане і эксплуатаваўся ўкраінскай кампаніяй Antonov Airlines. Другі асобнік гатовы на 70 %.

У выніку авіяналёту расійскіх войскаў 27 лютага 2022 года на аэрапорт Гастомель пад Кіевам самалёт Ан-225 «Мрыя» згарэў, знаходзячыся ў ангары на рамонце[3][4].

Зноскі

  1. http://www.antonov.com/services/antonov-airlines
  2. https://www.youtube.com/watch?v=SBWW2syDA9A Праверана 11 сакавіка 2022.
  3. У результаті російської атаки згорів найбільший в світі літак «Мрія»(нявызн.). Радіо Свобода (27 лютага 2022). Праверана 27.02.2022.
  4. Російські окупанти спалили найбільший у світі літак Ан-225 «Мрія». (укр.)
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грамадзянскія самалёты
Катэгорыя·Самалёты Антонава
Катэгорыя·Паветраныя судны, якія здзейснілі першы палёт у 1988 годзе
Катэгорыя·Самалёты СССР
Катэгорыя·Паветраныя судны паводле алфавіта