Антонаў Ан-225 «Мроя» (укр.: Ан-225 «Мрія» — «мара», унутранае пазначэнне: выраб 402, па кадыфікацыі НАТА: Cossack — бел.: Казак) — транспартны самалёт звышвялікай грузападымальнасці распрацаваны АКБ імя Антонава. Кіраўнік праекта — Талмачоў Віктар Ільіч. Самы вялікі ў свеце самалёт.
Cамалёт быў спраектаваны і пабудаваны на Кіеўскім механічным заводзе ў 1984—1988 гадах. Першы палёт быў здзейснены 21 снежня 1988 года. Першапачаткова былі запачаткаваны дзве машыны, аднак толькі адзін асобнік знаходзіўся ў лётным стане і эксплуатаваўся ўкраінскай кампаніяй Antonov Airlines. Другі асобнік гатовы на 70 %.
У выніку авіяналёту расійскіх войскаў 27 лютага 2022 года на аэрапорт Гастомель пад Кіевам самалёт Ан-225 «Мрыя» згарэў, знаходзячыся ў ангары на рамонце[3][4].