wd wp Пошук:

Анс Эрнеставіч Даўман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даўман. Анс Эрнеставіч Даўман (26 лістапада 1885, хутар Крэйпі, Рыжскі павет — 1 жніўня 1920, Брэст) — актыўны дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Латвіі, герой грамадзянскай вайны.

Біяграфія

Помнік у гарадскім пасёлку Обаль

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1904 года КПСС. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. 3 1914 года на франтах Gершай сусветнай вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года член Нарвенскага Савета, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі старшыня Нарвенскага ВРК.

У час наступлення нямецкіх войск у лютым—сакавіку 1918 года камандзір Нарвенскага партызанскага атрада, камісар Гатчынскай дывізіі. Удзельнік вызвалення Латвіі ад нямецкіх і белагвардзейскіх войск, быў членам РВС арміі Савецкай Латвіі. У жніўні — кастрычніку 1919 года узначальваў абарону Дзвінскага ўмацаванага раёна. 3 кастрычніка 1919 года член РВС 16-й арміі на Беларусі.

3 чэрвеня 1920 года камандзір 10-й стралковай дывізіі, якая вызваляла Чэрвень, Пухавічы, Клецк, Бярозу, Кобрын, Брэст ад польскіх войск.

Анс Даўман загінуў у баі пры фарсіраванні ракі Заходні Буг пад Брэст-Літоўскам 1 жніўня 1920 года. Пахаваны ў Мінску ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага.

Памяць

У 1969 годзе быў усталяваны помнік у г. п. Обаль. Яго імем у 1928 годзе названа вуліца ў Мінску (былая другая Старавіленская), на доме № 1 устаноўлена мемарыяльная дошка. Таксама названы вуліцы ў Нарве і Барысаве. Імя А. Э. Даўмана прысвоена торфапрадпрыемству ў Шумілінскім раёне[2].

Зноскі

  1. Дауман Анс Эрнестович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. ПОМНІК ДАЎМАНУ АНСУ ЭРНЕСТАВІЧУ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Удзельнікі польска-савецкай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыжскім павеце
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Латвіі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў Грамадзянскую вайну ў Расіі
Катэгорыя·Памерлі 1 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»