wd wp Пошук:

Помнік Ансу Даўману

Помнік Ансу Даўману — помнік-бюст у гарадскім пасёлку Обаль, Шумілінскага раёна.

Гісторыя

Помнік актыўнаму дзеячу рэвалюцыйнага руху ў Латвіі і герою грамадзянскай вайны Ансу Эрнеставічу Даўману знаходзіцца на вул. Піянерскай, каля школы. Пастаўлены ў 1969 г.

Апісанне

Скульптар помніка В. Доўнар. Помнік выраблены з бетону, вышыня бюста 1,1 м. прафіляванага пастамента 2 м. Трактоўка вобраза абагульненая.

Бюст быццам выразаны з суцэльнага каменю. Дэталі адзення (будзёнаўка, каўнер шчыльна зашпіленага шыняля) падкрэсліваюць характэрныя прыкметы часоў грамадзянскай вайны, нагадваюць гераічныя дні барацьбы за Савецкую ўладу. Галоўная ўвага канцэнтруецца на суровым твары, які ўдала перадае партрэтнае падабенства героя. Асіметрычна трактаваныя, наўмысна буйныя, рэзкія застылыя зрэзы з’яўляюцца кантрастным фонам спакойнай пластыкі твару. У скульптуры адчуваюцца стрыманая гармонія аб’ёмаў, выразнасць кампазіцыйнай задумы[1].

Зноскі

  1. ПОМНІК ДАЎМАНУ АНСУ ЭРНЕСТАВІЧУ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Шумілінскага раёна
Катэгорыя·Обаль (Шумілінскі раён)
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Помнікі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·З’явіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·1969 год у Беларусі