Анні Жырардо[1] (фр.: Annie Girardot, 25 кастрычніка 1931, Парыж — 28 лютага 2011, Парыж) — знакамітая французская актрыса тэатра і кіно. Яе амплуа - самастойная, працавітая сучасная жанчына, надзеленая моцнай воляй, але няшчасная ў асабістым жыцці. Лаўрэат прэміі «Сезар», прэмій Канскага і Венецыянскага фестываляў.