wd wp Пошук:

Анкілоз

Анкілоз (грэч.: ankýlosis, ад грэч.: ankýlos — сагнуты) — нерухомасць сустава, надыходзячая ў выніку ўтварэння касцянога, храстковага або фібрознага зрашчэння сустаўных канцоў сучленных костак.

Прычынай анкілозу могуць быць вострыя і хранічныя інфекцыі ў суставе, а таксама разбурэнне сустаўных канцоў паталагічнымі працэсамі пры раненнях і траўмах.

У залежнасці ад характару тканкі, якая развіваецца паміж сустаўнымі паверхнямі, адрозніваюць касцяны, фіброзны і храстковы анкілоз, а ў залежнасці ад працягласці працэсу ў суставе — поўны і частковы.

Лячэнне ажыццяўляецца шляхам аператыўнага ўмяшання.

Каб папярэдзіць развіццё анкілозу неабходна больш старанна сачыць за станам хворага суставу, адказна ставіцца да лячэння ўнутрысустаўных траўмаў, артратаў і артрозаў.

Літаратура

  1. 1 2 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні суставаў
Катэгорыя·Хірургічныя хваробы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных