wd wp Пошук:

Анкока

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Анкока (англ.: Ankoko, ісп.: Anacoco) — востраў на рацэ Куюні на мяжы паміж Венесуэлай і Гаянай. Згодна пазіцыі Гаяны, большая частка вострава належыць гэтай дзяржаве. Згодна пазіцыі Венесуэлы, востраў Анкока — частка яе тэрыторый. З 1966 г. востраў знаходзіцца пад кантролем Венесуэлы. Плошча — 28 км². На Анкока дзейнічае венесуэльская ваенная база.

Геаграфія

Востраў Анкока месціцца на рацэ Куюні на мяжы паміж Венесуэлай і Гаянай. Утвораны ў выніку зліцця Куюні з яе прытокамі. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 4,7 км. Найбольшая шырыня — 3,1 км. Большая частка вострава пакрыта лесам і хмызнякамі. Знойдзены невялікія радовішчы золата.

Тэрытарыяльныя спрэчкі

Тэрытарыяльныя прэтэнзіі Венесуэлы ў дачыненні да заходняй часткі сучаснай Гаяны выказваліся з пачатку 1840-ых гг. Пры гэтым Венесуэла абапіралася на той факт, што землі на захад ад ракі Эсекіба раней уключаліся ў склад віцэ-каралеўства Новая Гранада. Гэта падцвярджаў дагавор 1648 г. аб размежаванні паміж Іспаніяй і Нідэрландамі. У 1814 г. частка галандскіх калоній у Гвіяне перайшла ў падпарадкаванне Вялікабрытаніі. У 1831 г. яны былі аб’яднаны ў адзіную калонію Брытанскую Гвіяну, якая ў 1966 г. была абвешчана незалежнай дзяржавай Гаянай. На месцы іспанскай Новай Гранады ў 1821 г. узнікла Вялікая Калумбія, у 1830 г. яе ўсходняя частка стала вядома як незалежная Венесуэла. Спрэчкі паміж Венесуэлай і Вялікабрытаніяй былі разгледжаны міжнародным Парыжскім арбітражным судом. У 1899 г. ён зацвердзіў мяжу, якая фармальна да нашага часу падзяляе Венесуэлу і Гаяну. У Венесуэле рашэнне Парыжскага арбітражнага суда выклікала незадаволенасць. У 1963 г., напярэдадні абвяшчэння незалежнасці Гаяны, Венесуэла зноў высунала тэрытарыяльныя прэтэнзіі. У лютым 1966 г. у Жэневе адбылася канферэнцыя, у якой прымалі ўдзел з аднаго боку Гаяна і Вялікабрытанія, з іншага — Венесуэла. Была створана сумесная міжнародная камісія. Венесуэла абавязвалася ў час працы камісіі не высоўваць новых тэрытарыяльных патрабаванняў.

Востраў Анкока быў незаселены і разглядаўся ў Гаяне як падзелены на 2 часткі паміж краінамі. Венесуэльцы лічылі, што ён цалкам належыць Венесуэле, паколькі пратока з боку асноўных венесуэльскіх тэрыторый вельмі вузкая, а з боку Гаяны — шырокая. Да таго ж грамадзяне Венесуэлы перыядычна вялі на ім гаспадарчую дзейнасць. 12 кастрычніка 1966 г., калі армія Вялікабрытаніі пакінула Гаяну, венесуэльскія ваенныя і грамадзянскае насельніцтва занялі гаянскую частку Анкока, пачалі будаўніцтва аэрадрома і здабычу карысных выкапняў. У Гаяне гэтую акцыю палічылі адным з крокаў Венесуэлы для развязванні канфлікту і ціску на працу міжнароднай камісіі. У пачатку 1970 г. у раёне Анкока адбылася перастрэлка з двух бакоў.

18 чэрвеня 1970 г. па выніках камісіі быў падпісаны дагавор у Порт-оф-Спейне паміж Венесуэлай з аднаго боку, Вялікабрытаніяй і Гаянай — з іншага. Ён адсоўваў рашэнне тэрытарыяльнай праблемы на 12 гадоў і мог узнаўляцца на новы 12-гадавы тэрмін, пакуль не будзе прапанавана іншае рашэнне. Нягледзячы на паляпшэнне адносін паміж Гаянай і Венесуэлай у 1970-ыя — 1980-ыя гг., апошняя не адмовілася ад планаў уключэння заходняй Гаяны ў свой склад і не пакінула ўсходнюю частку вострава Анкока. Наяўнасць праблемы падцвердзілі перагаворы паміж прэзідэнтамі дзвюх дзяржаў у ліпені 2009 г. у Каракасе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Гаяны
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Рачныя астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Спрэчныя тэрыторыі ў Амерыцы
Катэгорыя·Астравы Венесуэлы