wd wp Пошук:

Андрэй Ягоравіч Раханаў

Андрэ́й Яго́равіч Раха́наў — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

З 1935 да 1941 года працаваў настаўнікам, дырэктарам сярэдніх няпоўных школ Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.

У часы Вялікай Айчыннай вайны быў намеснікам камісара 2-й Беларускай партызанскай брыгады па камсамоле, пасля пачаў працаваць у камсамоле — сакратаром падпольнага камітэта Мехаўскага раёна ЛКСМ Беларусі.

Пасля вызвалення Гарадоцкага раёна ў 1943 годзе прызначаны сакратаром Гарадоцкага раённага камітэта ЛКСМ Беларусі. З 1944 да 1948 года займаў пасады загадчыка Аддзелам сялянскай моладзі ЦК ЛКСМ Беларусі, 1-га сакратара Палескага абласнога камітэта ЛКСМ Беларусі.

З 1948 года на працы ў партыйных органах — быў 2-ім, пасля 1-ым сакратаром Калінкавіцкага раённага камітэта КП(б) Беларусі, 1-м сакратаром Капаткевіцкага і Жыткавіцкага раённых камітэтаў КП(б) Беларусі.

У 19531957 гадах — старшыня калгаса «Запаветы Ільіча» Жыткавіцкага раёна Палескай вобласці.

У 19611963 гадах — інспектар ЦК КП Беларусі.

У 19631964 гадах — старшыня Выканаўчага камітэта Мінскага сельскага абласнога Савета.

У 19641978 гадах — намеснік, пасля 1-ы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета.

З 1978 года — старшыня Мінскага абласнога таварыства выратавання на водах.

Абіраўся членам ЦК Кампартыі Беларусі (19541956).

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Памерлі 7 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»