wd wp Пошук:

Андрэй Эдуардавіч Салікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салікаў. Андрэй Эдуардавіч Салікаў (нар. 24 красавіка 1977 года ў Віцебску) — беларускі навуковец, педагог, кандыдат культуралогіі, дацэнт.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў ў 2001 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Народная творчасць, інструментальная музыка (народная)». У 2002 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Культуралогія». У 2002-2005 гадах навучаўся ў аспірантуры. У 2009 годзе таксама прайшоў перападрыхтоўку ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы па спецыяльнасці «Арганізацыя работы з моладдзю». У цяперашні час навучаецца ў дактарантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата культуралогіі па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя культуры» абараніў 25 лютага 2010 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Беларуская нацыянальная культура ва ўмовах глабалізацыі: захаванне і развіццё (тэарэтыка-культуралагічны аспект)». У 2013 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму навуковае званне дацэнта.

З 2007 года працуе ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы. З’яўляўся старэйшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры моладзевай палітыкі. У цяперашні час займае пасаду прафесара кафедры моладзевай палітыкі і сацыякультурных камунікацый Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

Намеснік старшыні праўлення грамадскага аб’яднання спецыялістаў па рабоце з моладдзю. Член рэдакцыйнай калегіі зборніка навуковых прац «Сучасная моладзь і грамадства».

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням тэорыі і практыкі рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, сацыякультурнай творчасці моладзі, пытанням працы з моладдзю, міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва, якасці жыцця беларускай моладзі, прафесійнай культуры спецыяліста па працы з моладдзю, творчай самарэалізацыі моладзі і інавацыйнага праектавання, фінансавай граматнасці моладзі, праблемам самабытнага развіцця беларускай нацыянальнай культуры.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты культуралогіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Культуролагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»