wd wp Пошук:

Андрэй Сцяпанавіч Мілюцін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілюцін.

Андрэй Сцяпанавіч Мілюцін (19241985) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946).

Біяграфія

Андрэй Мілюцін нарадзіўся 15 лютага 1924 года ў вёсцы Царкавішча (цяпер Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння школы-сямігодкі працаваў у калгасе. Пазней скончыў школу фабрычна-заводскага вучнёўства, працаваў на чыгунцы. У кастрычніку 1942 года Мілюцін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З верасня 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да студзеня 1945 года старшы сяржант Андрэй Мілюцін камандаваў кулямётным узводам 1409-га зенітнага артылерыйскага палка 38-й зенітнай артылерыйскай дывізіі 2-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас штурму Будапешта[1].

У ходзе адбіцця варожай контратакі ўзвод Мілюціна, выкаціўшы свае кулямёты на адкрытую пазіцыю, знішчыў 1 бронетранспарцёр і каля 60 салдат і афіцэраў праціўніка, ачысціўшы некалькі гарадскіх кварталаў. У ходзе далейшага перамяшчэння Мілюцін знішчыў вялікую колькасць кулямётных кропак і снайпераў, што спрыяла перамяшчэнню наперад стралковых частак. 11 студзеня 1945 года Мілюцін замяніў сабой загінулага камандзіра роты. Пад яго кіраўніцтвам рота знішчыла 1 бронетранспарцёр, 12 назіральных пунктаў, 3 аўтамашыны, 20 агнявых кропак, каля 350 салдат і афіцэраў праціўніка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецкімі захопнікамі» старшы сяржант Андрэй Мілюцін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 5549[1].

Пасля заканчэння вайны Мілюцін быў дэмабілізаваны. Пражываў на радзіме, пасля заканчэння саўпартшколы працаваў старшынёй сельсавета, намеснікам старшыні калгаса, загадчыкам МТФ калгаса. Памёр 12 ліпеня 1985 года, пахаваны ў Царкавішчы[1].

Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Андрэй Сцяпанавіч Мілюцін на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Шклоўскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Шклоўскім раёне
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 12 ліпеня