wd wp Пошук:

Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут у 2005 годзе
Андрэй Пачобут і Марыя Пшэломец у часе прэзентацыі кнігі Сыстэм Бялорусь ў Варшаве, 23 кастрычніка 2013 года
Прэзентацыя кнігі Сыстэм Бялорусь ў Варшаве, 23 кастрычніка 2013 года

Андрэй Пачобут (польск.: Andrzej Poczobut, 16 красавіка 1973 у г.п. Вялікая Бераставіца) — журналіст, публіцыст і блогер звязаны з Гродна, актывіст Саюза Палякаў на Беларусі. Палітвязень Беларусі, вязень сумлення[1][2].

Біяграфія

Нарадзіўся 16 красавіка 1973 года ў гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобласці. Скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (1998). Працаваў выкладчыкам права ў Гродзенскім дзяржаўным політэхнічным каледжы і недзяржаўным тэхнікуме права і бізнесу (1999—2001). З 2002 стаў займацца журналістыкай[3].

Працаваў у гродзенскіх газетах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», «Глос знад Немна», а таксама быў карэспандэнтам мінскай незалежнай газеты «Народная Воля». Займаў пасаду галоўнага рэдактара «Magazynu Polskiego na uchodźstwie» — часопіса СПБ. З’яўляецца актыўным членам СПБ, да якога належыць з пачатку 1990-х. Заўжды выказваўся аб неабходнасці атрымання незалежнасці арганізацыі ў межах беларускага заканадаўства. Зараз займае пасаду кіраўніка Галоўнага Савета СПБ, непрызнаванага беларускімі ўладамі.[4].

За грамадска-палітычную і журналісцкую дзейнасць быў неаднаразова затрыманы, пакараны штрафам, а таксама адміністрацыйным арыштам[5][6][7][8][9][10].

З 2006 года з’яўляецца карэспандэнтам у Беларусі буйнога польскага выдання «Gazeta Wyborcza».

Належыць да апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, якога неаднаразова крытыкаваў у сваіх артыкулах.

З’яўляецца экспертам у справах, злучаных з гісторыяй спецслужб СССР і антысавецкага ўзброенага супраціву на тэрыторыі Заходняй Беларусі, перш за ўсё з тым, што тычыўся дзейнасці Арміі Краёвай на гэтых тэрыторыях.

Мае жонку і двух дзяцей (дачку і сына).

Пераслед

Асвятляў падзеі ў Мінску 19 снежня 2010 г., за гэта быў асуджаны суддзёй Кастрычніцкага суда Мінска Наталляй Пратасавіцкай на 15 сутак арышту. Гэта быў другі прысуд журналісту па адной і той жа справе — «за ўдзел» у несанкцыянаванай дэманстрацыі. Першы раз Пачобута аштрафавалі на 1 млн. 750 тыс. рублёў, але пракуратура апратэставала пастанову суда як занадта мяккую[11].

18 сакавіка 2011 гродзенская абласная пракуратура ўзбудзіла справу супраць Андрэя Пачобута за абразу Прэзідэнта Беларусі (частка 1, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу РБ). 6 красавіка А. Пачобут быў затрыманы, калі ён накіроўваўся ў Мінск для ўдзелу у тэле-мосце з прадстаўнікамі Еўрапейскага Парламента. Першапачаткова быў затрыманы на 72 гадзіны, аднак пазней быў ўзяты пад варту на два месяцы[12]. Супраць яго была ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа — за паклёп на А. Лукашэнку[13] (частка 1, артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу РБ).

Аналізавалі тэксты А. Пачобута выкладчык-філолаг Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Аляксей Нікіценка і двое супрацоўнікаў аддзела ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама — Павел Скрабко (загадчык) і Віктар Жалезняковіч (адказны за працу са СМІ)[14].

Працэс пачаўся 14 чэрвеня ў судзе Ленінскіга раёна Гродна і праходзіў ў закрытым рэжыме. 5 ліпеня 2011 г. А. Пачобут быў асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выканання прысуда на 2 гады. Суд апраўдаў журналіста па артыкуле «Абраза Прэзідэнта РБ», але прызнаў вінаватым у паклёпе.

У гэты ж дзень 5 ліпеня А.Пачобута вызвалілі ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе (з 6 красавіка 2011 г. журналіста ўтрымлівалі ў следчым ізалятары Гродзенскай турмы № 1)[14].

Яшчэ адна крымінальная справа (паўторнае абвінавачанне ў паклёпе на кіраўніка дзяржавы, ч. 2 арт. 367 КК РБ) была заведзена на А. Пачобута летам 2012 года. 21 чэрвеня 2012 г. ён быў арыштаваны ўдома ў Гродна. Падставай сталі нататкі А. Пачобута ў блогу і яго артыкулы на сайтах «Хартыя'97» і «Белорусский партизан». 30 чэрвеня 2012 г. быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе[11], а 15 сакавіка 2013 г. другая крымінальная справа супраць журналіста была закрытая за адсутнасцю складу злачынства[11].

23 верасня 2013 г. ён быў вызвалены ад адбыцця пакарання з адтэрміноўкай па першай справе. Вызваленне адбылося пасля таго, як скончыўся тэрмін двухгадовай адтэрміноўкі[11].

Ён быў зноў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года, Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль асудзіў арышт[15].

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. Журналист, обвиняемый в клевете на Лукашенко, выпущен из тюрьмы
  2. Andrzej Poczobut więźniem sumienia Amnesty International(польск.) . Amnesty International (15 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2011. Праверана 25 красавіка 2011.
  3. Хто ёсць хто ў Беларусі / Укладальнікі Л. А. Андросік і інш. — Вільня, 2007. — 256 с. — С.162.
  4. Структура СПБ Архівавана 30 сакавіка 2010.
  5. Журналіста Андрэя Пачобута прымусам даставілі ў міліцыю, Хартыя 97, 21 чэрвеня 2005 Архівавана 6 кастрычніка 2008.
  6. Андрэй Пачобут затрыманы, Indymedia Belarus, 14 сакавіка 2006 Архівавана 23 студзеня 2011.
  7. Спынен пераслед Саюза палякаў, БУНТ, 12 ліпеня 2007
  8. Журналіст Андрэй Пачобут аштрафаваны на 15 базавых адзінак камітэт «Салідарнасць», 17 сакавіка 2009 Архівавана 5 сакавіка 2016.
  9. Андрэя Пачобута не выпусцілі з турмы забраць жонку з раддому, Вясна, 19 лютага 2010
  10. Андрэя Пачобута ўсё ж пасадзілі на 15 сутак, baj.by, 11 лютага 2011 Архівавана 17 лютага 2011.
  11. 1 2 3 4 Андрэй Пачобут
  12. Андрэя Пачобута пакінулі за кратамі, Радыё Свабода, 9 красавіка 2011
  13. На Пачобута завялі яшчэ адну крымінальную справу — за паклёп на прэзідэнта, Хартыя 97, 8 красавіка 2011
  14. 1 2 Андрей Почобут: Лукашенко создал себя сам Архівавана 11 студзеня 2017.
  15. EU Demands Immediate Release Of Andżelika Borys, Andrzej Poczobut, All Political Prisoners(англ.) . Хартыя'97 (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вязні сумлення
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Саюз палякаў на Беларусі
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Журналісты Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікай Бераставіцы