wd wp Пошук:

Андрэй Мужылоўскі

Андрэй Мужылоўскі (1580-я — 1640-я) — праваслаўны пісьменнік-палеміст, рэлігійны дзеяч.

Прэсвітар, з канца 1620-х гадоў слуцкі пратапоп. У 1631 г. пастрыгся ў манахі пад імем Анатолій і стаў іераманахам Кіева-Пячэрскага манастыра. Выступаў супраць Берасцейскай уніі (1596). У «Водпісе на ліст уніятаў віленскіх» (на старабеларускай мове, 1616) пад уплывам «Трэнаса» М. Сматрыцкага асудзіў учынкі «сына»-ўніята, які здрадзіў інтарэсам праваслаўнага народа Рэчы Паспалітай, даў знішчальную характарыстыку слугам рымска-каталіцкай царквы. У «Антыдотуме» («Antydotum» на польскай мове, 1629), скіраваным супраць «Апалогіі» Сматрыцкага, Мужылоўскі падкрэсліваў значэнне антыўніяцкіх твораў Сматрыцкага, але асуджаў яго за тое, што ён, на думку Мужылоўскага, перайшоў ва ўніяцтва не па ідэйных меркаваннях, а спакушаны прывабнымі абяцанкамі рымска-каталіцкай царквы. Адзін з перышх спрабаваў аддзяліць царкоўна-багаслоўскую літаратуру ад свецкай, уазваў на гістарычны характар творчасці Хрыстафора Філалета, Клірыка Астрожскага. На «Антыдотум» Сматрыцкі адказаў з’едлівым творам «Экзэтэзіс» (1629 г.).

Адзін з прэтэндэнтаў на Кіеўскую праваслаўную мітраполію пасля смерці мітрапаліта Іова Барэцкага. У 1631 г. прымаў актыўны ўдзел у адабранні ва ўніятаў Сафійскага сабора ў Кіеве на карысць праваслаўнай мітраполіі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Постаці вялікалітоўскага праваслаўя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1580-я гады
Катэгорыя·Памерлі ў 1640-я гады
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старабеларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Палемісты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі