wd wp Пошук:

Андрэй Млечка

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быхавец. Андрэй Млечка (польск.: Andrzej Mleczko; ? — да 3 снежня 1622) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Млечкаў герба «Даліва» змененая («Ружы»). Нарадзіўся ў сям’і Яна Войцехавіча, суддзі земскага Віленскага ваяводства, падстарасты жамойцкага. Вызнаваў кальвінізм.

Дваранін каралеўскі ў 1597 годзе, упіцкі войскі ў 1600—1608 гадах, суддзя земскі з 1608 года. У 1612 годзе ўпіцкі соймік абраў Андрэя на працу ў Вільні па карэктуры законаў і зверку кніг Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага.

Сойм 1613 года ўключыў яго ў склад камісіі па разглядзе памежных спрэчак Упіцкага павета і Курляндыі. У 1616 годзе прызначаны ў склад камісіі па разглядзе спрэчак паміж курляндскімі герцагамі і іх падданымі, праца камісіі скончылася выданнем у 1617 дакументаў, якія рэгулявалі лад праўлення ў Курляндыі.

Валодаў маёнткамі Сурвілішкі, Памушы, Параві, Мілейкішкі, Вадоклі ва Упіцкім павеце, Таўтыкунцы ў Жамойці, Кумпінкі (Суботнікі) у Вількамірскім павеце і інш.

Яго жонка Ганна Сямёнаўна Шыш-Ставецкая пабудавала мураваную праваслаўную царкву Сашэсця Св. Духа і манастыр[ru] у сваім маёнтку Сурдэгі ў Вількамірскім павеце.

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 3 мая 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Суддзі земскія ўпіцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Войскія ўпіцкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Род Млечкаў