wd wp Пошук:

Андрэй Дзмітрыевіч Фесалоніцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фесалоніцкі. Андрэй Дзмітрыевіч Фесалоніцкі (1842 - ) - расійскі, беларускі і ўкраінскі інжынер-архітэктар[1].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў 1842 годзе. Вучыўся ў прыватным пансіёне. У 1855 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, якое скончыў у 1863 годзе з правам на чын X класа[1].

Прафесійная дзейнасць

Адразу пасля заканчэння вучобы прызначаны архітэктарскім памочнікам у архангельскую будаўнічую і дарожную камісію[1]. З пераўтварэннем камісіі А. Фесалоніцкі ў 1865 годзе прылічыўся да Міністэрства ўнутраных спраў, з адкамандзіраваннем для заняткаў у Тэхнічна-будаўнічы камітэт(руск.) бел., а ў 1866 годзе перайшоў у мінскае губернскае праўленне звышштатным тэхнікам[1].

З 1869 года А. Фесалоніцкі паслядоўна займаў пасады: малодшага інжынера ковенскага губернскага праўлення (па 1872), губернскага інжынера ў Разані (па 1876) і губернскага архітэктара(руск.) бел. ў Чарнігаве (па 1890)[1]. У 1868 годзе А. Фесалоніцкі ўзведзены ў званне інжынер-архітэктара[1].

Творчасць

Тэхнічная дзейнасць А. Фесалоніцкага выявілася ў пабудове драўляных і мураваных храмаў у Ковенскай і Чарнігаўскай губернях, мастоў, дарожных збудаванняў і прыватных будынкаў. З 1890 года выйшаў у адстаўку і займаўся прыватнай практыкай[1].

Асобныя творы

Свята-Пакроўская царквы ў с. Пласкэ Броварскага раёна

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 355 (руск.)
  2. ДОМ ГУБЕРНАТОРА И ГУБЕРНСКАЯ КАНЦЕЛЯРИЯ. Комплекс, посл. треть 19 в. (руск.)
  3. Церковь Покрова Богородицы (руск.)
  4. Церковь в честь Покрова Пресвятой Богородицы в селе Плоское (1889) (руск.)
  5. Преображенская церковь в Киреевке Архівавана 16 снежня 2018. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Чарнігаўскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Архітэктары Літвы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1842 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Разані
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Разанскія губернскія інжынеры
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Украіны