wd wp Пошук:

Андрэй Дзмітрыевіч Васільеў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васільеў. Андрэй Васільеў (нар. 11 лютага 1992, Санкт-Пецярбург, Расія) — расійскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Нёман» з Гродна.

Клубная кар’ера

З сямі гадоў займаўся футболам у структуры санкт-пецярбургскага «Зеніта», з 2010 года пачаў выступаць за яго моладзевую каманду. У студзені 2012 года перайшоў у «Растоў», у складзе якога 11 сакавіка 2012 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Крылаў Саветаў» (1:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым выступаў у асноўным за моладзевую каманду растаўчан.

Улетку 2013 года быў аддадзены ў арэнду санкт-пецярбургскаму «Дынама», за якое гуляў у ФНЛ, а ў студзені 2014 года на правах арэнды перабраўся ў тульскі «Арсенал». Аднак, у сакавіку атрымаў траўму і выбыў да канца сезона 2013/14, па выніках якога клуб упершыню ў гісторыі выйшаў у Прэм’ер-лігу. У сезоне 2014/15 гуляў за «Арсенал» у Прэм’ер-лізе, спачатку быў асноўным абаронцам, але пазней страціў месца ў складзе.

У сезоне 2015/16 выступаў за «Зеніт-2» у ФНЛ. У пачатку 2017 года далучыўся да клуба «Чайка» з сяла Песчанакопскае, за які выступаў у трэцім расійскім дывізіёне. У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда» з Мінска[2], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года стаў капітанам каманды.

У ліпені 2019 года перайшоў у «Гомель»[3], дзе таксама стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[4] і неўзабаве папоўніў склад гродзенскага «Нёмана»[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, дапамог «Нёману» заняць пятае месца ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[6].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Расіі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Andrey Vasiljev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Минское “Торпедо” подписало российского защитника (руск.) . football.by (20 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  3. Российский защитник Андрей Васильев сменил столичное “Торпедо” на “Гомель” (руск.) . football.by (14 ліпеня 2019). Праверана 14 ліпеня 2019.
  4. 14 футболистов покинули “Гомель” (руск.) . football.by (10 студзеня 2020). Праверана 20 студзеня 2020.
  5. Экс-защитник “Гомеля” Васильев перешел в “Неман” (руск.) . football.by (28 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
  6. Российский защитник Андрей Васильев продлил контракт с “Неманом” (руск.) . football.by (25 студзеня 2021). Праверана 27 лютага 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Тула
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Растоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт-2 Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Ігракі ФК Чайка Песчанакопскае
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы